У Нядзелю 29.09 у нас ФЭСТ – памяць прападобнага Лявонція Віленскага! На яго гонар асвечана наша капліца. Вызнаўца, публіцыст і асветнік, аскет і выдаўца старажытнабеларускіх кніг, багаслоў і выкладчык, заснавальнік шпіталя. Гэта ўсё пра яго… Ён яўляе сабою вельмі добры ўзор хрысціянскага жыцця, служэння Царкве і народу. Субота 28.09 – вячэрня на гонар прападобнага Лявонція […]
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
Сёння а 18-й гадзіне Біблійныя чытанні: вывучаем Евангелле паводле Лукі з гасцямі
Сёння а 18-й гадзіне Біблійныя чытанні. Працягваем вывучэнне Евангелля паводле Лукі. Сёння чытаем і разважаем над урыўкам пра сустрэчу Марыі і Елізаветы, а таксама пра нараджэнне Яна Прадвесніка. Сёння на чытаннях будуць таксама і вельмі цікавыя госці. Усіх сардэчна запрашаем!
Сёння а 18-й гадзіне ў парафіяльным доме — Размоўны клуб літоўскай мовы з айцом Віталіюсам Моцкусам
Сёння у нашым парафіяльным доме а 18-й гадзіне нас ізноў чакае “Размоўны клуб літоўскай мовы” з айцом Віталіюсам Моцкусам Boksto g.4
Набажэнствы ў Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні 21-22 верасня
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрня, Споведзь, размовы. 22.09. Нядзеля. 10.00 Літургія. Чытаем Евангелле пра цудоўную лоўлю рыбы.
У Вільні невядомыя абстралялі вокны беларускай праваслаўнай царквы з пнеўматычнай зброі
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні. Гэты інцыдэнт упісваецца ў шэраг іншых правакацый супраць беларускай эміграцыі. Магчыма, яны хацелі паказаць сваю крутасць, што для іх няма законаў – ні на небе, ні на зямлі. Але насамрэч яны пазначылі сябе як небяспеку для ўсяго цывілізаванага свету. Пра тое, хто галоўны падазраваны, як […]
Запрашаем на біблійныя чытанні Евангелля паводле Лукі 19 верасня ў 18:00
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы пачалі чытаць і разбіраць кнігу Евангелля паводле Лукі. Сёння чытанне, у якім апісваецца падзея Дабравешчання. Сустрэча адбудзецца а 18-й гадзіне. Запрашаем!
17 верасня праваслаўныя хрысціяне заклікаюць маліцца за Беларусь і яе свабоду
«Адпусці народ Мой»: заклікаем маліцца за Беларусь 17 верасня17 верасня праваслаўныя хрысціяне, якія прытрымліваюцца юліянскага календара, ушаноўваюць ікону Божай Маці «Неапальная кусціна» («Неопалимая купина» па-царкоўнаславянску). Сімволіка гэтай іконы звязана з біблейскай гісторыяй пра тое, як прароку Маісею з’явіўся Бог з полымя цярновага куста, які гарэў, але не згараў (гл. Кніга Выхад, 3:2). Як куст застаўся […]
У Вільні адкрываецца Размоўны клуб літоўскай мовы пры парафіі з айцом Віталіусам Моцкусам
РАЗМОЎНЫ КЛУБ ЛІТОЎСКАЙ МОВЫ адкрываецца пры нашай парафіі. Вядучы і настаўнік – святар Віталіус Моцкус. Сустрэчы будуць адбывацца па аўторках а 18й гадзіне. Айцец Віталій будзе дапамагаць нам загаварыць па-літоўску, зразумець логіку літоўскай мовы і адчуць яе прыгажосць. Такім чынам, заўтра а 18й гадзіне ПЕРШАЯ СУСТРЭЧА КЛУБА ЛІТОЎСКАЙ МОВЫ. Bokšto g.4 Парафіяльны дом беларускай царквы.
Сёння дзень смерці Сяргея Паўловіча, выбітнага беларускага педагога і багаслова
Сёння дзень смерці СЯРГЕЯ ПАЎЛОВІЧА – выбітнага беларускага педагога, багаслова, царкоўна-грамадскага дзеяча міжваеннага часу. Сяргей Паўловіч – складальнік Закону Божага на беларускай мове. Па гэтаму падручніку у міжваенны час вывучалі Біблію тысячы беларускіх дзяцей. Сяргей Паўловіч быў выкладчыкам Віленскай беларускай гімназіі, рэдактарам часопіса «Летапіс Таварыства беларускае школы», рэдактарам “беларускага календара”, рэдактарам беларускага праваслаўнага дзіцячага часопіса […]
Хто з нашых парафіян не дайшоў да службы? Вось спасылка
Тааааак!Хто з нашых парафіян не дайшоў да службы? Вось спасылка 🙂