Заўтра святкуем падзею Узвышэння Хрыстовага Крыжа! Таямніца бяссілля Бога, якім перамагаецца сіла зла і смерці! Знак Божай бязмежнай любові! Літургія пачнецца заўтра 15га верасня а 10й гадзіне раніцы ў нашай беларускай царкве па адрасу BOKŠTO, 4. Сёння у суботу 14га а 18й гадзіне Вячэрня, споведзь, размовы.
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
Беларуская праваслаўная супольнасць у Вільні прапануе трансляцыю і падтрымку праз Patreon, BYSOL, PayPal
А калі вы не можаце да нас прыйсці, мы падрыхтавалі для вас трансляцыю. Вось тут. Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),BYSOL (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы),PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы).
8 верасня — свята Нараджэння Дзевы Марыі з урачыстай літургіяй і сябрынай у Вільні
На нядзелю 8-га верасня прыпадае свята НАРАДЖЭННЯ ДЗЕВЫ МАРЫІ. Інакш кажучы, Дзень Нараджэння Багародзіцы. Не мы, але ЯНА сама запрашае ўсіх нас на гэтую ўрачыстасць! Святкуем з вечара. Сёння ў суботу а 18-й гадзіне СВЯТОЧНАЯ ВЯЧЭРНЯ з ліціёй (асвячэнне хлеба, віна і алею). Заўтра святочная Літургія на гонар НАРАДЖЭННЯ БАГАРОДЗІЦЫ пачнецца а 10-й гадзіне. І […]
Біблійныя чытанні ў доме з разбітай шыбай на Bokšto,4 у чацвер а 18-й гадзіне
Разбітыя шыбы гэта канешне цікава, АЛЕ значна цікавей – БОЖАЕ СЛОВА! Сёння чацвер і мы традыцыйна збіраемся на біблійныя чытанні. Пачатак а 18й гадзіне ў доме з разбітай шыбай па адрасу Bokšto,4
В Вильнюсе ночью разбили окно храма из пневматики, подозревают провокации КГБ
В окно нашего храма сегодня ночью кто-то стрелял из пневматики. Разбили стекло. Я не думаю, что это случайность, потому что сегодня же ночью стреляли по окнам Центра беларуской культуры в Вильнюсе, вчера неизвестные массово звонили местным беларусам, задавали странные вопросы о Тихановской и вытаскивали личные данные, а несколько недель назад были разбиты окна в магазинчике […]
У Вільні 1 верасня пройдзе малебен і абдымкі на пачатак навучальнага года
На гэтым фота мне 6 гадоў, і я пачынаю падазраваць, што 1 верасня — гэта не толькі пра кветкі, цукеркі і школьную форму, але і пра пачатак доооооооўгага і складанага шляху працягласцю ў 11 гадоў, які мяне чакае. Цяпер мне хочацца абняць таго маленькага Сашу і паабяцаць яму, што ўсё будзе добра. Але я не […]
Новы царкоўны год пачынаецца 1 верасня з літургіі і малітвы ў беларускай царкве
З надыходзячым Новым царкоўным годам! Так, ён пачынаецца 1-га верасня!!! Заўтра 1.09 Літургія ў нашай беларускай царкве пачнецца а 10-й гадзіне. Аб 11-й гадзіне – МАЛІТВА НА ПАЧАТАК НАВУЧАЛЬНАГА Году і дабраславеньне школьнікаў і настаўнікаў на новы навучальны год! І заўтра ж Дзень малітвы за Божае тварэнне! Сёння ў суботу 31-га жніўня Вячэрня пачнецца а […]
Молебен на начало учебного года 1 сентября в Беларуской церкви в Вильнюсе
Молебен на начало учебного года в Беларуской церкви в Вильнюсе Дорогие наши прихожане!Называть 1 сентября праздником — задачка не из лёгких! Потому что закочилось лето и впереди ранние подъемы, учеба, двойные листочки, домашки и много дедлайнов. Ну как тут радоваться? С другой стороны, знания – это бесценный дар, который помогает выживать в мире, принимать правильные […]
Сёння Дзень успаміну смерці Яна Хрысціцеля: пост, малітва і Вячэрня ў 18:00
Сёння Дзень успаміну пакутніцкай смерці Яна Хрысціцеля. Дзень посту і малітвы.Сёння а 18й гадзіне мы збіраемся на Вячэрню, пад час якой прачытаем тэкст Евангелля пра гэтую трагічную падзею.Пасля Вячэрні супольнае абмеркаванне гэтага чытання – таго, што тады адбылося і якое значэнне гэта можа мець для нас.Запрашаем на малітву і Біблійныя разважанні!
У Вільні адкрываецца запіс на творчыя і культурныя заняткі для дзяцей у новым навучальным годзе
Вильнюс, увага! Мы адкрываем запіс на заняткі для дзетак па творчых і культурных напрамках. Паспейце заняць сваё месца ў новым навучальным годзе! Чакаем вашых маленькіх талентаў на занятках: Фальклор Харэаграфія Вакал Гітара / дуда / гармонік / акардэон Дэкаратыўна-выяўленчае мастацтва Кераміка Ангельская / літоўская мовы Запіс і падрабязнасці па спасылцы: http://etnacentr.tilda.ws Альбо па тэлефону:+370 611-05- […]