Трансляцыя службы тут. Далцчайцеся!
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
Літургічная сустрэча ў Вільні 20 кастрычніка: набажэнства і евангельскае чытанне пра Гадарынскага апантанага
Дарагія сёстры і браты ў Хрысце Іісусе! Заўтра наша новая літургійная сустрэча з Госпадам і адзін з адным. Набажэнства па адрасу Bokšto, 4 пачнецца а 10й гадзіне раніцы (вялікая просьба не спазняцца)! Евангельскае чытанне пра ацаленне Гадарынскага апантанага. Як казаў пра гэтае чытанне святой памяці мітрапаліт Антоній Суражскі: “Ізноў набліжаюцца да нас гадарынскія свінні”. Гэты […]
Запрашаем на Біблійныя чытанні пра адносіны з Богам сёння а 18-й гадзіне ў Вільні
Што ж нам рабіць, каб мець добрыя адносіны з Богам?!! Запрашаем сёння а 18-й гадзіне на Біблійныя чытанні і даведаемся, што на гэтае пытанне адказваў Ян Хрысціцель! Будзем чытаць і абмяркоўваць адпаведны тэкст з 3-га раздзелу Евангелля паводле Лукі. Boksto g.4
Сёння ў 18:00 размоўны клуб літоўскай мовы па адрасе Bokšto, 4
Нагадваем. Сёння размоўны клуб літоўскай мовы. 18.00 – Bokšto, 4.
У гэтую нядзелю трансляцыі службы не будзе з-за тэхнічных праблем, запрашаем у храм
Дарагія нашы парафіяне! Нажаль з-за тэхнічных праблем у гэту нядзелю трансляцыі службы не будзе. Запрашаем вас далучыцца да нас у храме афлайн для сумеснай малітвы! А калі не можаце, пішыце ў каменіы імёны блізкіх, якіх вы хацелі б, каб мы памянулі. Дзякуем за разуменне і спадзяемся ўбачыць вас на службе! З любоўю, Вашыя святары
13 кастрычніка Экзарх айцец Юсцінас узначаліць Святую Літургію ў парафіі ў 10:00
Заўтра 13.10 у нядзелю Святую Літургію ў нашай парафіі ўзначаліць Экзарх айцец Юсцінас . Пачатак як заўсёды а 10.00 гадзіне. Прыходзьце і рыхтуйце пытанні а. Экзарху! Сёння ўвечары як заўсёды вячэрня а 18й гадзіне. Пасля Вячэрні споведзь і размовы.
Сёння а 18-й гадзіне размоўны клуб літоўскай мовы
Сёння а 18й гадзіне размоўны клуб літоўскай мовы! Запрашаем
Сёння а 18-й гадзіне Вячэрня ў Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні
Сёння а 18й гадзіне Вячэрня. Пасля службы можна пагаварыць са святаром, ці паспавядацца.
Біблійныя чытанні: абмеркаванне Евангелля паводле Лукі і гісторыя імя Яна Прадвесніка
А у нас сёння Біблійныя чытанні! Працягваем абмеркаванне Евангелля паводле Лукі. Гісторыя надання імені Яну Прадвесніку. Пачатак а 18.00 у нашым парафіяльным доме – Boksto g.4
Свята Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы 1 кастрычніка: Літургія ўвечары ў Вільні
На аўторак 1-га кастрычніка прыпадае свята Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы. У гэты дзень мы здзяйсняем Літургію ўвечары а 18.30 (Bokšto g.4). Хто жадае прычасціцца Хрыстовых Тайнаў, захоўвайце еўхарыстычны пост з 13.00 Запрашаем!