Раство – гэта магчымасць усвядоміць як таямніцу боскай свабоды, так і вялікі цуд свабоды чалавека . …

Раство – гэта магчымасць усвядоміць як таямніцу боскай свабоды, так і вялікі цуд свабоды чалавека . Хрыстос грукаецца у дзверы чалавечага сэрца, і толькі людзі, уганараваныя такой свабодай, здольныя адкрыць гэтыя дзверы. “Зразумеля, што без Яго, без Хрыста – піша пакойны а. Георгі Флароўскі, – чалавек нічога не можа зрабіць. Але ёсць штосьці, што можа зрабіць толькі чалавек – а менавіта, адгукнуцца на Божы заклік і прыняць Хрыста”.

Адказаўшы “так” гэтаму закліку звыш, Хрыстос адкрываецца як “святло ісцінае” (Ян 1.9), як “шлях, ісціна і жыццё” (Ян 14.6), як адказ на галоўныя пытанні і памкненні інтэлекту, як жаданне сэрца і надзея чалавецтва, а таксама як адказ на пытанне ўсяго тварэння: “адкуль” і “куды”.

Мы належым Хрысту, у Якім злучана ўсё існае. Хрыстос – “Альфа і Амега, першы і апошні, пачатак і канец”(Адкр. 22,13). У сваім дабравольным уцялесненні “дзеля нас – людзей, і дзеля нашага ўратавання”, Слова Божае “не ўсялілась у аднаго чалавека, але ўспрыняла чалавечую прыроду ва ўсёй паўнаце Сваёй іпастасі”, сцвердзіўшы тым самым агульны вечны лёс і адзінства чалавецтва. Ён вызваляе не адзін народ, але ўвесь род людскі; Ён не толькі разрывае гісторыю, але і абнаўляе ўсё тварэнне. Як для гісторыі, так і для ўсяленнай паняцці “да Хрыста” і “пасля Хрыста” маюць канчатковую і вызначаную сілу. На працягу усяго свайго шляху ў свеце, у гісторыі і праз яе – да Эсхатона – таго дня, калі будзе ўсталявана нябеснае Валадарства Айца, Сына і Святога Духа, Царква, якая “не ад міру” будзе сведчыць пра ісціну, будзе асвячаць і здзяйсняць сваю духоўную працу “дзеля жыцця свету”.

Браты і дзеці ў Госпадзе, з духам адданасці мы схіляем нашыя калені перад Багародзіцай, Якая трымае Немаўля, і пакланяемся “Слову, Якое ад пачатку”, што прыняло наш выгляд, і жадаем усім вам дабраславёнага і святога Дванаццатага тыдню і спрыяльнага, здаровага, мірнага ды плённага ў добрых справах Новага года Гасподняй міласці, напоўненага духоўнай радасцю і боскімі дарамі, у які ўвесь хрысціянскі свет будзе ўганароўваць і святкаваць 1700-годдзе Першага Усяленскага Нікейскага сабору.

Раство 2024 года
+Варфаламей Канстантынопальскі, руплівы хадайнік за ўсіх перад Богам.