Святы баганосны ойча Тэадосій, ласка Духа Святога знайшла душу тваю чыстаю і пасялілася ў ёй. Прасветлены ейным ззяннем, ты славіш няспынна Хрыста, у дзвюх прыродах адзінага Сына, які быў ахрышчаны рукою Прадвесніка, і аб якім Айцец пасведчыў голасам сваім. Прасі Яго, Яму маліся, ойча святы, дараваць свету згоду, супакой і веліч змілавання.
Ойча святы, чыстую душу тваю, быццам горад Бога жывога, усцешылі струмені вады адпушчэння, калі Хрыстос Бог наш увайшоў у Ярдан і выліў слова веры ўсяму свету. Малі Яго, блаславёны Тэадосій, за збаўленне душ нашых.