12 студзеня – дзень сьвятой ТацьцяныСьвятая мучанiца Тацяна нарадзiлася ў арыстакратчнай рымскай сям…

12 студзеня – дзень сьвятой Тацьцяны

Сьвятая мучанiца Тацяна нарадзiлася ў арыстакратчнай рымскай сям’i. Яе бацька як адданы хрысьцiянiн выхоўваў дачку ў духу адданасьці Богу i Царкве. Дасягнуўшы паўналецьця, ня выйшла замуж, аддаючы свае сiлы служэньню Богу. Як дыяканiса Рымскай Царквы ў посьце i малiтве служыла хворым i дапамагала бедным.

Калi рымскiм цэзарам стаў Аляксандар Сэвер (222-235), пачалiся перасьледаваньнi хрысьцiянаў. Схапiлi таксама Тацяну, прымушаючы яе скласьцi ахвяру паганскiм багам. Але пасьля малiтваў сьвятой усе статуi гэтых бажкоў разьляцелiся на кавалкi і прыдушылі паганскiх сьвятароў. Тады Тацяну пачалi зьбiваць, выкалалi ёй вочы, але яна цярплiва зносiла ўсе пакуты, просячы Бога, каб адкрыў вочы яе мучыцелям. Бог пачуў яе малiтвы: каты ўбачылi чатырох анёлаў, якiя атачалi Тацяну i захоўвалi яе ад пакутаў, пачулi голас з неба, зьвернуты да яе. Тады ўпалi да яе ног, просячы аб прабачэньні. Тут жа навярнулiся да Хрыста, за што былi забiтыя. Пасьля новых вялiкiх мучэньняў Тацяну прывялi ў цырк i выпусьцiлi на яе iльвоў, але тыя пачалi лiзаць ёй ногi. Тады каты забiлi Тацяну мячом.