У той час прыйшлi да Ісуса садукеi, якія кажуць, што няма ўваскрасення, i спыталiся ў Яго, кажучы: “Настаўнiк! Маiсей напiсаў нам: “Калi ў каго брат памрэ i пакiне жонку, а дзяцей не пакiне, то няхай брат яго возьме жонку яго i адродзiць семя брату свайму”. Было сем братоў; i першы ўзяў жонку i, памiраючы, не пакiнуў семенi. І другi ўзяў яе, i памёр, i ён не пакiнуў семенi; i трэцi таксама. І бралі яе сямёра, і не пакінулі семені. Пасля ўсіх памерла і жонка. Дык вось, пры ўваскрасеннi, калі яны ўваскрэснуць, катораму з iх будзе яна жонкаю? Бо сямёра мелi яе жонкаю”.
I сказаў iм Iсус у адказ: “Цi не таму вы памыляецеся, што не ведаеце нi Пiсанняў, нi сiлы Божае? Бо калi з мёртвых уваскрэснуць, не будуць нi жанiцца, нi замуж выходзiць, а будуць, як Ангелы на нябёсах. Пра мёртвых жа, што яны ўваскрэснуць, хiба не чыталi вы ў кнiзе Маiсея пра купіну, як Бог гаварыў яму, кажучы: “Я Бог Абрагама i Бог Iсаака, i Бог Якуба”? Ён не ёсць Бог мёртвых, але Бог жывых. Таму вы вельмi памыляецеся”. (Мр. 12, 18-27)