13 студзеня – дзень сьвятых Ярміла і Стратоніка
Мучанiкi Ярмiл i Стратонiк былi з паходжаньня славянамi, жылi ў IV ст., у часы перасьледу хрысьцiянаў цэзарам Лiцынiем (307-342). Ярмiл быў дыяканам у горадзе Сiнгiдунум (цяперашнi Белград) над Дунаем. Цярпеў вялiкiя пакуты за Хрыста i быў забiты.
Сьвяты Стратонiк быў тайным хрысьцiянiнам. Бачачы пакуты свайго сябра Ярмiла, ня мог устрымацца ад сьлёзаў i вызнаў прылюдна сябе хрысьцiянiнам. Яго таксама напаткаў лёс ягонага сябра Ярміла. Абодвух iх загарнулi ў сецi i ўкiнулi ў Дунай. Праз некалькi дзён хрысьцiяне знайшлi iхнiя целы на беразе i пахавалi недалёка ад сучаснага Бялграду.