У той час, падышоўшы, адзiн з кнiжнiкаў спытаў у Ісуса: “Якая першая з усiх запаведзяў?”
Iсус адказаў яму: “Першая з усiх запаведзяў: “Слухай, Iзраiлю! Госпад Бог наш ёсць Госпад адзiны; i ўзлюбi Госпада Бога твайго ўсiм сэрцам тваiм, i ўсёй душою тваёю, i ўсiм разуменнем тваiм, i ўсёй сiлаю тваёю”. Гэта першая запаведзь. I другая падобная да яе: “Узлюбi блiжняга твайго, як самога сябе”. Большай за гэтыя iншай запаведзi няма”.
I сказаў Яму кнiжнiк: “Добра, Настаўнiк! Па праўдзе сказаў Ты, што адзiны ёсць Бог, i няма iншага, акрамя Яго; i любiць Яго ўсiм сэрцам, i ўсiм розумам, i ўсёю душою, i ўсёю сiлаю, i любiць блiжняга, як самога сябе, – гэта больш за ўсе ўсеспаленнi i ахвяры”.
Iсус жа, убачыўшы, што той разумна адказваў, сказаў яму: “Недалёка ты ад Валадарства Божага”.
I нiхто не адважваўся болей пытацца ў Яго. I, працягваючы вучыць у храме, Iсус казаў: “Як гэта кажуць кнiжнiкi, што Хрыстос – сын Давiдаў? Бо сам Давiд сказаў Духам Святым: “Сказаў Госпад Госпаду майму: “Сядзi праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваiх у падножжа ног Тваiх”. Сам Давiд называе Яго Госпадам: як жа Ён сын яму?” I мноства народу слухала Яго з прыемнасцю. (Мр.12:28-37)