Апостал дняБог, Які шмат разоў і ўсякімі спосабамі гаварыў зьвеку да бацькоў нашых праз прарокаў, у апошнія дні гэтыя гаварыў нам праз Сына, Якога паставіў спадкаемцам усяго, праз Якога і вякі стварыў. Гэты, будучы водбліскам славы Ягонай і вобразам істоты Ягонай і трымаючы ўсё словам сілы Сваёй, зьдзейсьніўшы Сабою ачышчэньне грахоў нашых, сеў праваруч велічы […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Евангелле дня пра суботу, калоссе і ацаленне чалавека з усохлай рукой
Евангелле дняДавялося Ісусу ў суботу праходзіць пасевамі, і пачалі вучні Яго дарогаю зрываць калоссе. І фарысеі казалі Яму: “Паглядзі, чаму яны робяць у суботу, што не дазволена?” І Ён кажа ім: “Ці ж вы ніколі не чыталі, што зрабіў Давід, калі патрэбу меў і згаладаўся сам і тыя, што былі з ім? Як ён […]
20 лютага – памяць сьвятога Лявона, біскупа Катанскага
20 лютага – памяць сьв. Лявона, біскупа Катанскага Сьвяты Лявон нарадзіўся каля 709 г. у Равэне ў пабожнай і багатай сям’і. Стаў манахам-бенядыктынцам. Дзякуючы свайму сьвятому жыцьцю і апостальскай руплівасьці, прайшоў праз усе ступені царкоўнай ярархіі і быў абраны біскупам Катаніі на Сіцыліі. Кірыла, біскуп Рэджа ў Калабрыі, зрабіў яго сваім памочнікам і паставіў на […]
Першая субота Вялікага посту прысвечана памяці святога Тодара Тырона
ПЕРШАЯ СУБОТА ВЯЛІКАГА ПОСТУ прысвечана памяці святога велікамучаніка Тодара ТыронаУ 362 г. візантыйскі імператар Юліян Адступнік хацеў прымусіць жыхароў Канстанцінопаля спажываць у першы тыдзень Вялікага посту хлеб, ахвяраваны ідалам, і таму загадаў, каб усё, выстаўленае на продаж на рынку, таемна акрапілі ахвярнай крывёю і тым самым апаганілі. Святы Тодар Тырон з’явіўся ўначы архібіскупу горада Яўдоксію […]
Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў пра мудрасьць, разважлівасьць і справядлівасьць
Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў у Вялікі ПостБог мудрасьцю заснаваў зямлю, розумам нябёсы ўмацаваў. За Ягоным веданьнем бездані адчыніліся, хмары расу пралілі. Сыне, беражы розум і разважлівасьць: няхай не зьнікаюць яны з вачэй тваіх, і яны будуць жыцьцём душы тваёй, аздобаю каштоўнаю на шыі тваёй. Тады будзеш хадзіць бясьпечна дарогаю тваёю і нага твая не спатыкнецца. […]
Чытаньне з кнігі Быцьця пра стварэньне жанчыны і спакусу ў раі
Чытаньне з кнігі Быцьця ў Вялікі ПостЧалавек даў імёны ўсім жывёлам, і ўсім птушкам нябесным, і ўсім зьвярам польным; але для чалавека не знайшлося памочніка, падобнага яму. І напусьціў Госпад сон на мужчыну, і той заснуў. І ўзяў ад яго адно з рэбраў, а месца тое запоўніў целам. І зрабіў Бог з рэбра, якое ўзяў […]
Чытаньне кнігі Прарока Ісаі пра суд над Ерусалімам і Юдэяй
Чытаньне кнігі Прарока Ісаі на Вялікі ПостВoсь Гoспад сiлаў адымe ад Eрусалiму i ад Юдэi мoцную падпoру – увeсь запас xлeба i вады, – магутнага i вoя, судзьдзю i прарoка, вeшчуна i старца, пяцiдзясятнiка i знатныx ягo, райцу, заклiнача i чараўнiка. I пастаўлю iм начальнiкамi юнакoў, малакасoсы будуць панаваць над iмi. I нападаць будуць людзi […]
Папа прызначыў уладыку Багдана Дзюраха экзархам у Германіі і Скандынавіі
Папа прызначыў уладыку Багдана Дзюраха экзархам у Германіі і Скандынавіі Дацяперашні сакратар Сінода біскупаў УГКЦ заменіць у гэтым служэнні біскупа Пятра Крыка, якому ў красавіку мінулага года споўнілася 75 гадоў жыцця. У чацвер, 18 лютага 2021 г., у Ватыкане паведамілі, што Папа Францішак прыняў адстаўку біскупа Пятра Крыка, тытулярнага біскупа Кастрамартыйскага, з ураду Апостальскага Экзарха […]
19 лютага – памяць сьвятога апостала Архіпа з ліку 70-ці
19 лютага – памяць сьв. апостала Архіпа з 70-ці Сьвяты Архіп верагодна быў сынам сьв. Філімона (успамін 15 лютага). Калі ў Калосах (Малая Азія) сьвяткавалі ўрачыстасьці багіні Артэміды, Архіп разам з бацькам і маці Апфіяй і іншымі хрысьціянамі ў сваім доме, прыстасаваным да сьвятыні, сьпевам праслаўлялі Бога. Пагане іх пачулі, ўварваліся ў дом і іх […]
Чытаньне з кнігі Быцьця пра стварэньне чалавека і сад у Эдэме
Чытаньне з кнігі Быцьця ў Вялікі ПостВось кніга пачатку неба і зямлі. Калі Бог стварыў зямлю і неба, не было яшчэ на зямлі ніякай польнай расьліны і ніякая трава яшчэ не ўзрасла, бо Госпад Бог не пасылаў дажджу на зямлю, і не было чалавека, каб араць яе. Але вось крыніца выйшла з зямлі і навадніла […]