ДЗЯКУЕМ ГОСПАДУ! 11 сакавіка 2021 г. – 31 год ад першай у Беларусі адкрытай (прылюднай) Боскай Літур…

ДЗЯКУЕМ ГОСПАДУ! 11 сакавіка 2021 г. – 31 год ад першай у Беларусі адкрытай (прылюднай) Боскай Літургіі на беларускай мове, якую у касцёле на Мінскай Кальварыі адслужыў а. Аляксандар Надсан. Дзякуем усім, хто з гэтага часу нястомна працягваў і працягвае служэнне і ўдзел у Боскай Літургіі на роднай мове на Беларускай Зямлі і ў Замежжы: святарам, дыяканам, семінарыстам, вернікам. З малітвай у касцёле на Мінскай Кальварыі – 11 сакавіка 2021, 20:00 гадз. +архім. Сяргей, Ап. віз.