22 лютага – памяць Знаходкі мошчаў мучанікаў з Яўгеніі У першыя стагоддзі хрысьціянства паганскія цэзары жорстка перасьледавалі хрысьціянаў. Целы мучанікаў хаваліся ва ўкрытых месцах. З часам над іх пахаваньнямі адбываліся цуды. Гэтая знаходка здарылася, паводле адных, у часы цэзара Аркадзя (395-408), паводле іншых, за патрыярхам Канстантынопальскім Тамашом (607-610) у вобласьці, называнай Яўгеніяй, ва ўсходняй частцы […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Чытаньне кнігі Прарока Ісаі пра славу Бога на Сыёне і песьню пра вінаграднік
Чытаньне кнігі Прарока Ісаі на Шостай Гадзіне ў Вялікі ПостТак кажа Гoспад: У тoй дзeнь зазьзяe Бoг у славe на зямлi, каб узьняць астатак Iзраiля: кoжны жывы на Сыёнe, i тoй, xтo застаўся ў Eрусалiмe, будзe названы сьвятым i запiсаны ў кнiгу жыцьця ў Eрусалiмe. Бo Гoспад абмыe бруд сынoў i дачoк Сыёну, i […]
Вучэнне Айцоў пра апостала Пятра і вызнанне Хрыста Сынам Бога Жывога
Вучэнне АйцоўАдзін толькі Пётр быў абраны з усяго свету, каб стаць на чале ўсіх пакліканых народаў, усіх Апосталаў і Айцоў Царквы. Хоць сярод народу Божага шмат святароў і шмат пастыраў, аднак усімі імі, уласна кажучы, кіруе св. Пётр пад найвышэйшай уладаю Хрыста. Умілаваныя, Бог паводле сваё велічы даў гэтаму мужу вялікі і цудоўны ўдзел у […]
21 лютага – памяць сьвятога Яўстаха, архібіскупа Антыяхійскага
21 лютага – памяць сьв. Яўстаха, архібіскупа Антыяхійскага Сьвяты Яўстах паходзіў з Памфіліі ў Малой Азіі, вельмі добра знаёмы са сьвецкімі і багаслоўскімі навукамі. Спачатку быў біскупам у Сірыі, пасьля паводле рашэньня Айцоў Сабору ў Нікеі (325) пераведзены ў Антыёхію. Удзельнічаў у Саборы, вусна і пісьмова змагаўся з гарэзіяй Арыя. Гэтая руплівасьць выклікала нянавісьць некаторых […]
Сьвятыя іконы як вызнаньне праўдзівай веры і ўшанаваньня Хрыста
Прыйшоўшы ад нязбожнасьці да праўдзівай веры і прасьвятліўшы сьвятлом пазнаньня розум, будзем пляскаць у далоні і голасна пяяць, аддаючы хвалу і падзяку Богу. Адкінем нязбожныя ілжывыя вучэньні і з належнай пашанай паклонімся вобразам Хрыста, Багародзіцы, і ўсіх сьвятых, што намалёваныя на сьценах, на дошках і на сьвятых посудах. Бо, як кажа Васіль, гонар, які аддаецца […]
Верш да Міжнароднага дня роднай мовы ад падпісанта Янкі Віленскага
Сёньня – Міжнародны дзень роднай мовы! І з гэтай нагоды дзелімся з вамі, сябры, вершам, які напісаў і даслаў нам наш падпісант “Бог нам мову даў, чуеце, людзі?” Бог нам мову даў, чуеце, людзі?Каб на ёй мы маглі гаварыць. І ў халодны зімовы студзеньЦеплыню ўсім навокал дарыць Ён нам мову даў, ведаеш, сябра? Каб мы […]
Трыумф праваслаўя і аднаўленне ўшанавання святых ікон у 842 годзе
У 842 годзе імператрыца Тэадора дазваляе ўшаноўваць святыя іконы і прыбірае іканаборчага патрыярха Яна VII, а на яго месца ставіць Мятода I (842-846). Патрыярх Мятод I, які быў пераследваны і мучаны за святыя іконы, склікае ў Канстанцінопаль сінод, які ўжо канчаткова аднаўляе шанаванне святых ікон. Гэтая канчатковая перамога, вядомая як “трыумф праваслаўя”, штогод адзначаецца нашай […]
Першая нядзеля Вялікага посту як Нядзеля праваслаўя і перамогі над іканаборствам
Першая нядзеля Вялікага посту называецца Нядзеляй праваслаўя. Слова “праваслаўе”, па-грэчаску “артадоксія”, азначае праўдзівую веру і праўдзівае пакланенне Госпаду Богу. Тут гаворка ідзе не пра праваслаўе, якое мы сёння разумеем у канфесійным значэнні на супрацьвагу Каталіцкай Царкве, а пра праваслаўе, якое было агульным для ўсёй Царквы Хрыстовай да расколу Усходняй і Заходняй Цэркваў у ХІ стагоддзі. […]
Апостал дня: вера Майсея, прарокаў і тых, хто цярпеў дзеля абяцанага
Апостал дняБраты, вераю Майсей, у сталым веку, адмовіўся называцца сынам дачкі фараонавай, і лепей захацеў пакутаваць з народам Божым, чым мець часовую, грахоўную асалоду, і зьневажаньне Хрыстовае палічыў большым сабе багацьцем, чым Егіпецкія скарбы; бо ён глядзеў на аддзяку. І што яшчэ скажу? Ня хопіць мне часу, каб распавядаць пра Гедэона, пра Варака, пра Самсона […]
Евангелле дня: Ісус кліча Філіпа і адкрываецца Натанаілу
Евангелле дня На другі дзень захацеў Ісус ісці ў Галілею; i знаходзіць Філіпа і кажа яму: ідзі за Мною. Філіп жа быў з Віфсаіды, з горада Андрэя i Пятра. Знаходзіць Фiлiп Натанаіла i кажа яму: мы знайшлі Таго, пра Kаго пiсaлі Майсей у законе i прарокі, Ісусa, Сына Язэпавага, з Назарэта. І сказаў яму Натанаіл: […]