Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі пост
Жаданьні праведных – для душы асалода; учынкі нязбожных далёкія ад розуму.
Хто з мудрым прабывае, мудрым стаецца; хто сябруе з дурнем, сабе шкодзіць.
Няшчасьце ідзе сьледам за грэшнікамі; а шчасьце зьяўляецца ўзнагародай праведных.
Добры чалавек пакіне спадчыну ўнукам; маёмасьць нязбожных дастаецца праведніку.
Багатае жніво бывае і на ніве бедных; ад беспарадку прападае добрае поле.
Хто шкадуе розгу, ня любіць сына; хто любіць яго (сына), той карае яго ў час.
Праведнік мае ўдосталь ежы; жывот нязбожных церпіць нястачу.
Мудрыя жонкі дом будуюць; неразумныя разбураюць яго ўласнымі рукамі.
Хто жыве сумленна – шануе Госпада; пагарджае Ім той, хто зышоў з Ягонай дарогі.
У вуснах дурня біч гордасьці; вусны мудрых ахоўваюць іх.
Дзе не стае валоў, там жолаб пусты; шмат прыбытку ад сілы валоў.
Праўдзівы сьведка ня хлусіць; фальшывы сьведка распаўсюджвае ману.
Распусьнік дарэмна шукае мудрасьці; разумнаму веда прыходзіць лёгка. (13:20–14:6)