Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох з задавальненнем успрыняў прапанову ад Праваслаўнай Царквы аб устанаўленні агульнай для ўсіх хрысціянаў даты святкава
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ
Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох з задавальненнем успрыняў прапанову ад Праваслаўнай Царквы аб устанаўленні агульнай для ўсіх хрысціянаў даты святкавання Вялікадня.
«Вялікдзень — самае вялікае свята хрысціянства. Таму было б прыгожым і важным знакам, калі б мы як хрысціяне мелі агульную дату для гэтага свята», — прыводзіць словы кардынала Курта Коха партал Deon.pl са спасылкай на швейцарскі партал kath.ch.
Як адзначыў старшыня ватыканскага ведамства, гэтае «жаданне вельмі па душы Папу Францішку і копцкаму Патрыярху Тавадрасу».
«Хоць устанавіць агульную дату Вялікадня будзе няпроста, аднак варта гэтым заняцца», — лічыць кардынал Кох.
http://feedproxy.google.com/~r/svjazep/WoKL/~3/fe2nSVCmgOE/index.php
Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох з задавальненнем успрыняў прапанову ад Праваслаўнай Царквы аб устанаўленні агульнай для ўсіх хрысціянаў даты святкава