11 сакавіка – памяць св. Сафрона, патрыярха Ерусалімскага
Святы Сафрон жыў у VI ст. у сірыйскім горадзе Дамаску.
Ён наведваў розныя манастыры, дзе пазнаёміўся са слаўнымі пустэльнікамі, у тым ліку з Янам Мосхам, які стаў яму добрым настаўнікам і братам. Разам яны падарожнічалі па Сірыі і Малой Азіі.
У Егіпце ў 580 г. Сафрон прыняў манаскі пострыг.
У 634 г. абраны Ерусалімскім патрыярхам. Неўзабаве ён склікаў усіх біскупаў у Ерусалім на Сінод, які асудзіў ерась монатэлітаў*.
Памёр у 638 г. у Александрыі, пакінуўшы ў спадчыну жыццяпісы святых, сінадальны ліст і розныя песні.
_____________
* Монатэліты – дактрына, якая прызнае адну волю Богачалавека Ісуса Хрыста. Згодна з монатэлітамі, у Хрысце дзве прыроды, але адна Божая воля.