11 сакавіка 2021 споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння айца Льва Гарошкі — святара, інтэлектуала, грамадскага дзеяча і журналіста, шматгадовага кіраўніка Беларускай рэдакцыі Ватыканска
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ
11 сакавіка 2021 споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння айца Льва Гарошкі — святара, інтэлектуала, грамадскага дзеяча і журналіста, шматгадовага кіраўніка Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.
Дзейнасць айца Гарошкі, як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, не мае шырокага прызнання ў Беларусі, як і дзейнасць многіх іншых беларускіх святароў, якія працавалі на ніве духоўнага і нацыянальнага абуджэння народа. Аднак спадчына, пакінутая гэтым руплівым пастырам, заслугоўвае самай вялікай увагі.
На працягу жыцця айцец Леў Гарошка выдаў дзясяткі кніг па гісторыі, філасофіі, тэалогіі і мовазнаўстве, прапаведаваў, навучаў, спрыяў захаванню цікавасці да ўласных каранёў сярод беларусаў на Радзіме і за мяжой.
http://feedproxy.google.com/~r/svjazep/WoKL/~3/aczHbyvHitY/index.php
11 сакавіка 2021 споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння айца Льва Гарошкі — святара, інтэлектуала, грамадскага дзеяча і журналіста, шматгадовага кіраўніка Беларускай рэдакцыі Ватыканска