Сказаў Госпад Аўраму: “Выйдзі з зямлі тваёй і з дому бацькі твайго, і ідзі ў краіну, якую Я табе пакажу. Я ўчыню цябе вялікім народам, і бласлаўлю цябе і зраблю слаўным імя тваё. Буду бласлаўляць тых, што блаславяць цябе, а тых, што будуць праклінаць цябе, пракляну; і ўсе народы зямлі праз цябе атрымаюць блаславеньне”.
Аўрам пайшоў, як сказаў яму Госпад, а з ім пайшоў і Лот. Аўрам меў семдзесят пяць год, калі выйшаў з (зямлі) Харан. І ўзяў Аўрам Сару, жонку сваю, і Лота, сына брата свайго, і ўсю маёмасьць і слугаў, што мелі ў Харане; і выйшлі, каб ісьці ў зямлю Ханаанскую.
І прайшоў Аўрам усю гэтую краіну аж да месца Сыхем, што ля дуба высокага Мамбрэ. Хананейцы тады жылі ў той краіне. І зьявіўся Госпад Аўраму і сказаў яму: “Нашчадкам тваім аддаю гэтую зямлю”. Аўрам збудаваў ахвярнік Госпаду, які зьявіўся яму. (12:1–7)