Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі пост
Дурань верыць кожнаму слову; разважлівы зважае на шляхі свае.
Мудры баіцца і ўцякае ад злога; неразумны ў саманадзейнасьці сваёй чакае.
Гарачы чалавек робіць глупствы; зраўнаважаны заўсёды спакойны.
Дурасьць – удзел лёгкаверных; асьцярожныя вянчаюцца ведаю.
Дрэнныя схіляюцца перад добрымі, няверныя – перад дзьвярыма праведных.
Бедны нямілы нават блізкім сваім; багаты мае шмат прыяцеляў.
Хто пагарджае бліжнім, той грашыць; шчасьлівы той, хто спагадае бедным.
Ці ж ня блудзяць тыя, што задумваюць зло? Любоў і вернасьць – вось добрыя намеры.
Кожная праца прыносіць прыбытак, а пустаслоўе – толькі бяду.
Мудрасьць разумных – багацьце іх; вянец неразумных – дурасьць.
Верны сьведка ратуе людзей; ашуканец пашырае хлусьню.
У страху Божым ёсьць надзея: для сыноў сваіх Ён – прыстанішча. (14:15–26)