У Мінску адзначылі 30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі. Нунцый Ёзіч упершыню служыў па-беларуску У нядзелю 18 красавіка ў мінскай катэдры Найсвяцейшага Імя Марыі адбылася ўрачыстая Эўхарыстыя, цэлебрацыю якой у інтэнцыі падзякі за 30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі ўзначаліў прадастаўнік Папы Францішка ў нашай краіне арцыбіскуп Антэ Ёзіч. Разам з ім святую Імшу цэлебравалі […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Біскуп Алег Буткевіч абраны старшынём Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі
Абраны новы старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Навіны хрысьціянскага сьвету16.04.2021 Абраны новы старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч абраны новым старшынём Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі (ККББ). Выбары прайшлі 14 красавіка 2021 году на 80-м пленарным пасяджэньні біскупскай асамблеі. Пасяджэньне было прымеркаванае да 30-годдзя адраджэньня структураў Каталіцкай Царквы ў […]
Юбілейны Год сьв. Язэпа і спецыяльныя адпусты за чытанне Акафіста
8 сьнежня 2020 г. Яго Сьвятасьць Папа Францішак апублікаваў Апостальскі ліст “Patris corde” – “Бацькоўскім сэрцам”, у якім з нагоды 150-годдзя прызнання св. Язэпа Апекуном Каталіцкай Царквы, абвясьціў Юбілейны Год сьв. Язэпа: з 8 снежня 2020 г. па 8 снежня 2021 г. На час Юбілейнага Года Сьвяты Айцец Францішак удзяліў спецыяльныя адпусты (індульгенцыі) – між […]
Брат Анатоль Ярошка прызначаны новым дырэктарам Caritas Мінск
У Caritas Мінск — новы дырэктар 15 красавіка новым дырэктарам Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі быў прызначаны брат Анатоль Ярошка, капуцын, які змяніў на гэтай пасадзе свайго сабрата Андрэя Жылевіча. Адпаведны дэкрэт падпісаў Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец. Днём раней ён вызваліў ад гэтай пасады брата Андрэя Жылевіча OFMCap, які ўзначальваў архідыяцэзіяльны Caritas на працягу апошніх пяці гадоў. […]
Бэнэдыкту XVI споўнілася 94 гады
Бэнэдыкту XVI споўнілася 94 гады 16 красавіка 2021 г. Бэнэдыкту XVI, 265-му Пантыфіку ў гісторыі Касцёла, споўнілася 94 гады. Як пераемнік св. Яна Паўла II, ён кіраваў Касцёлам з 19 красавіка 2005 г. да адстаўкі ў 2013 г. Бэнэдыкт XVI быў першым немцам на Пасадзе св. Пятра з часоў Віктара II (1055-1057) Сваё папскае імя ён […]
Рэлігійныя арганізацыі Украіны заклікалі да мірнага вырашэння канфлікту
Украіна: рэлігійныя арганізацыі заклікаюць да захавання міру ў краіне З прычыны росту напружання на ўкраінска-расійскай мяжы і пагрозы аднаўлення ваенных дзеянняў у гэтым рэгіёне Агульнаўкраінская рада Цэркваў і рэлігійных арганізацый апублікавала 12 красавіка спецыяльную заяву, у якой заклікае «да пошуку шляхоў мірнага вырашэння» канфлікту. Як паведамляе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, ва ўступе аўтары ўказваюць на абвастрэнне сітуацыі ў […]
У Мінску адбудзецца Заўпакойная Літургія ў гадавіну спачыну а. Аляксандра Надсана
+6-я гадавіна спачыну а. Аляксандра Надсана – Заўпакойная Літургія ў Мінску+ Мітрафорны протаіерэй Аляксандар Надсан, беларускі грэка-каталіцкі святар, апостальскі візытатар для беларусаў-католікаў у Замежжы , адышоў да Госпада 15 красавіка 2015 г.- у Лондане. = Памінальная Літургія за супакой ягонай душы будзе служыцца ў Мінску ў храме Душпастырскага цэнтра Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзе, 6) – […]
150 гадоў таму нарадзіўся благаслаўлёны біскуп Юрый Матулевіч
https://catholic.by/3/news/belarus/13167-150-gadou-tamu-naradziusya-blagaslauljony-biskup-yuryj-matulevich-pastyr-adzinstva-i-syabra-belarusau 150 гадоў таму нарадзіўся благаслаўлёны біскуп Юрый Матулевіч — пастыр адзінства і сябра беларусаў Благаслаўлёны Юрый Матулевіч, біскуп Віленскі, генеральны настаяцель кангрэгацыі ксяндзоў марыянаў, заснавальнік легендарнага кляштару ў Друі — пастыр, які асаблівым чынам клапаціўся пра духоўнае дабро вернікаў розных нацыянальнасцяў, у тым ліку беларусаў.…
Віншаванне біскупу Аляксандру Кашкевічу з 30-годдзем Гродзенскай дыяцэзіі
30 год ГРОДЗЕНСКАЙ РЫМА-КАТАЛІЦКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ. ВІНШАВАННІ: Яго Эксцэленцыі Дастойнаму Біскупу Аляксандру Кашкевічу, Біскупу Гродзенскаму.Эксцэленцыя, Найдастойны Ксёндз Біскуп Аляксандр!Прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды 30-годдзя стварэння Гродзенскай дыяцэзііі прызначэнні Вас першым Біскупап той жа.Гэты адважны і прафетычны жэст св. Яна Паўла ІІ даў багатыя духовыя пладыдзякуючы Вашама рупліваму і нястомнаму служэнню.Грэка-католікі Беларусі раздзяляюць Вашу радасцьі суправаджяюць Вас […]
30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі адзначаць у Мінску
30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі ўрачыста адзначаць у Мінску 13 красавіка адзначаецца 30-годдзе адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і ўстанаўлення Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 13 красавіка булай Ex quadam святы Ян Павел ІІ устанавіў Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію і Мітраполію, адрадзіўшы такім чынам касцёльныя структуры на тэрыторыі незалежнай Беларусі пасля дзесяцігоддзяў панавання на нашых землях бязбожнага савецкага рэжыму і пераследу веры […]