МАЛІТВА З НАГОДЫ ПЕРШАГА СУСЬВЕТНАГА ДНЯ БАБУЛЬ, ДЗЯДУЛЬ І ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙДзякую Табе, Госпадзе, за Т…

МАЛІТВА З НАГОДЫ ПЕРШАГА СУСЬВЕТНАГА ДНЯ БАБУЛЬ, ДЗЯДУЛЬ І ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ

Дзякую Табе, Госпадзе, за Тваю суцяшальную прысутнасьць: нават пасярод самотнасьці Ты — мая надзея, маё спадзяваньне; з маладосьці Ты ёсьць маёй скалой і цьвярдыняй!

Дзякую Табе за тое, што даў мне сям’ю і блаславіў мяне доўгім жыцьцём.

Дзякую Табе за моманты радасьці і цяжкасьцяў, за зьдзейсьненыя мары і за тыя, што яшчэ наперадзе. Дзякую Табе за гэты час новай плоднасьці, да якой Ты мяне клічаш.

Умацуй, Госпадзе, маю веру, зрабі мяне прыладаю Твайго супакою; навучы мяне клапаціцца пра тых, хто церпіць больш за мяне, навучы мяне як не пераставаць марыць і расказваць пра Твае цуды новым пакаленьням.

Абараняй і накіроўвай Папу Францішка і Царкву, каб сьвятло Евангельля дасягнула аж да краю зямлі.

Спашлі, Госпадзе, Твайго Духа, хай абновіць сьвет, каб утаймавалася бура пандэміі, каб бедныя былі суцешаныя і каб скончыліся ўсякія войны.

Падтрымай мяне ў слабасьці і дапамажы мне жыць у поўнай меры кожным імгненьнем, якое Ты дорыш мне, ва ўпэўненасьці, што Ты са мною кожны дзень да канца сьвету. Амін.