Мучанікі Барыс і ГлебМучанікі Барыс і Глеб былі першымі праслаўленымі сьвятымі на тэрыторыі старажыт…

Мучанікі Барыс і Глеб

Мучанікі Барыс і Глеб былі першымі праслаўленымі сьвятымі на тэрыторыі старажытнай Русі. Былі малодшымі сынамі вялікага князя Ўладзіміра Вялікага. Былі забітыя, паводле дайшоўшай да нас гістарычнай традыцыі, з прычыны барацьбы за ўладу нібыта на загад іх брата Сьвятаполка. Прынялі сьмерць па-хрысьціянску, дабравольна, насьледуючы Хрыста. Таму па-славянску называюцца «страстотерпцамі» (пакутнікамі).