Святая Брыгіта, апякунка Еўропы
Нарадзілася ў 1303 г. у Швецыі. У маладым узросце яе выдалі замуж. У сужэнстве яна нарадзіла васьмярых дзяцей, якіх вельмі старанна выхоўвала. Належала да Трэцяга закону св. Францішка. Пасля смерці мужа захацела весці большае аскетычнае жыццё, чым у свеце. Заснавала новы ордэн, пасля чаго адправілася ў Рым. Усім дала прыклад вялікіх цнотаў. Напісала шмат містычных твораў, у якіх апавядала пра свае перажыванні і аб’яўленні. Памерла ў Рыме ў 1373 г.
Госпадзе, наш Божа, Ты вёў святую Брыгіту рознымі жыццёвымі сцежкамі і цудоўным чынам даў ёй спазнаць мудрасць Крыжа ў сузіранні мукі Твайго Сына, дапамажы нам, каб, верна ідучы за Тваім пакліканнем, мы заўсёды Цябе шукалі.