Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Відэазапіс прэзентацыі кантыкаў супрасльскага манастыра з 17 стагоддзя, якая адбылася ў рамках канцэ…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Відэазапіс прэзентацыі кантыкаў супрасльскага манастыра з 17 стагоддзя, якая адбылася ў рамках канцэрту 18 жніўня 2023 г. у Супраслі (Польшча) падчас І міжнароднага фэстывалю «Метастазіо без межаў». Супрасльскія кантыкі з’яўляюцца сапраўдным скарбам спадчыны Ўніяцкай Царквы. Выкананыя ў барокавым стылі, яны паказваюць аб’яднанне заходняй музычнай культуры з візантыйскай царкоўнай традыцыяй тых часоў. https://bialystok.tvp.pl/72122120/kantyki-supraskie-koncert

2 верасня 1998 г. памёр а. Ян Матусевіч, з 1990 г. парах першай грэка-каталіцкай парафіі св. Язэпа ў…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

2 верасня 1998 г. памёр а. Ян Матусевіч, з 1990 г. парах першай грэка-каталіцкай парафіі св. Язэпа ў Мінску. З 1993 г. першы дэкан Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы. Протапрасвітар БГКЦ а. Ян Матусевіч заўчасна памёр 2 верасня 1998 г. пасля цяжкае хваробы, якая развілася пасля аварыі, урачыста адсвяткаваўшы перад гэтым свой 50-гадовы юбілей і 25-годдзе святарскага […]

 Літургічны год складзены такім чынам, што цэнтральнае месца ў ім займае наш Боскі Збаўца ў атачэнні…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Літургічны год складзены такім чынам, што цэнтральнае месца ў ім займае наш Боскі Збаўца ў атачэнні анёлаў і ўсіх святых. У дакуменце ІІ Ватыканскага Сабора – Канстытуцыі аб Святой Літургіі – чытаем: “Святая Маці-Царква лічыць сваім абавязкам ушаноўваць у пабожным успаміне збаўчую справу свайго боскага Абранніка ўвесь год у вызначаныя дні. Кожны тыдзень Царква адзначае […]

 Найлепшым праяўленнем і неад’емнай часткай нашага абраду з’яўляецца літургічны год. Гэта як велічна…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Найлепшым праяўленнем і неад’емнай часткай нашага абраду з’яўляецца літургічны год. Гэта як велічная панарама, на якой у найлепшых фарбах адлюстравана ўся гісторыя адкуплення чалавечага роду. Тут маем магчымасць нанова асэнсоўваць і перажываць шэраг светлых таямніц з жыцця Ісуса Хрыста і Найсвятой Багародзіцы. Перад намі паўстаюць подзвігі і цноты шматлікага хору святых, пакутнікаў і праведнікаў. Мы […]

1 верасня 1937 г. пачала працу VI Пінская ўніяцкая канферэнцыя, якая аб’яднала 111 удзельнікаў, з іх…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

1 верасня 1937 г. пачала працу VI Пінская ўніяцкая канферэнцыя, якая аб’яднала 111 удзельнікаў, з іх 85 святароў, а астатнія — семінарысты Пінскай семінарыі (9), рыма-каталіцкай семінарыі ў Львове (4), семінарыі ў Полацку (4), схаласты Пінскага езуіцкага калегіума (8). Характарызуючы ход VI канферэнцыі, карэспандэнт часопіса «Przegląd Wileński» адзначаў, што гэтым разам яна атрымала мала грамадскага […]

Паслухайце заклік, якім Жыццё запрашае нас да крыніцы жыцця. Гэта не толькі крыніца жывой вады, але …

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Паслухайце заклік, якім Жыццё запрашае нас да крыніцы жыцця. Гэта не толькі крыніца жывой вады, але таксама крыніца вечнага жыцця, крыніца святла і бляску. З яго нараджаецца ўсё: мудрасць, жыццё і вечнае святло. Даўца жыцця – гэта крыніца жыцця, Стварыцель святла – гэта крыніца святла. Таму не зважайце на часовыя рэчы, але шукайце па-за бачным […]

Умілаваныя браты, паслухайце ўважліва мае словы, такія карысныя для вас. Распальвайце, а не гасіце ў…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Умілаваныя браты, паслухайце ўважліва мае словы, такія карысныя для вас. Распальвайце, а не гасіце ў сваіх душах прагу вады, што выцякае з Божай крыніцы. Пра яе хачу цяпер гаварыць. Піце, але не пераставайце прагнуць. Жывая крыніца, крыніца жыцця кліча нас да сябе і кажа: «Калі хто прагне, няхай прыйдзе да Мяне і п’е» (Ян 7, […]

 30 жніўня – 1 верасня 1932 г. адбылася ІІІ унійная канферэнцыя ў Пінску. Колькасць удзельнікаў ІІІ …

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 30 жніўня – 1 верасня 1932 г. адбылася ІІІ унійная канферэнцыя ў Пінску. Колькасць удзельнікаў ІІІ канферэнцыі стала найбольшай за час правядзення – 117 удзельнікаў, з іх 89 святароў (астатнія – семінарысты), з якіх траціна (30 чалавек) належала да візантыйска-славянскага абраду, 5 біскупаў. На мінулым з’ездзе ніводзін святар не прадстаўляў украінскія праваслаўныя тэрыторыі, а на […]

Святы веснік нараджэння, прапаведавання і смерці Госпада праявіў мужнасць, годную сузірання з вышыня…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Святы веснік нараджэння, прапаведавання і смерці Госпада праявіў мужнасць, годную сузірання з вышыняў, і як кажа Пісанне, «хоць у вачах людзей яны здаваліся пакаранымі, іх надзея поўная несмяротнасці» (Мдр 3, 4). Таму справядліва, што мы з радасцю адзначаем дзень нараджэння для неба таго, хто сваёй смерцю ўвекавечыў яго для нас, упрыгожваючы пурпурам сваёй крыві; справядліва, […]

29 жніўня – свята Адсячэння галавы св. Яна Прадвесніка і Хрысціцеля ГасподнягаІрад узяў Яна, і звяза…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

29 жніўня – свята Адсячэння галавы св. Яна Прадвесніка і Хрысціцеля ГасподнягаІрад узяў Яна, і звязаў яго, і пасадзіў у вязніцу дзеля Ірадыяды, жонкі Піліпа, брата свайго. Бо Ян казаў яму: «Нельга табе мець яе». І ен хацеў забіць яго, але баяўся народа, бо лічылі яго прарокам. Але ў дзень нараджэння Ірада дачка Ірадыяды скакала […]