16 лістапада – свята апостала і евангеліста МацвеяСвяты Мацвей, вядомы як Леві, быў мытнікам, які зл…

16 лістапада – свята апостала і евангеліста Мацвея

Святы Мацвей, вядомы як Леві, быў мытнікам, які зладзіў Ісусу пачастунак у сваім доме, як апавядае Евангелле (Мц 9, 9-18). Натхнёны Духам Святым напісаў Евангелле, абвяшчаў Добрую вестку юдэям. Ягонае Евангелле пачынаецца з апісання радаводу Ісуса.

Трапар (тон 4): Пачуўшы кліч Госпада Хрыста, які з’явіўся на зямлі людзям на радасць, ты ахвотна, пакінуўшы мытню, пайшоў за Ім, і стаўся выбраным апосталам і сусветным вестуном Евангелля. Дзеля гэтага шануем памяць тваю, боганатхнёны Мацвею. Малі міласэрнага Бога, каб Ён дараваў адпушчэнне грахоў душам нашым.

Кандак (тон 4): Адкінуўшы ярмо мытніцтва, ты прыпрогся да ярма праведнасці. Як адмысловы купец, ты набыў багацце, якім ёсць мудрасць з вышыні. З таго часу ты стаўся прапаведнікам Слова Праўды і пацяшыцелем сумных, напісаўшы пра судны дзень.