На пачатку мерапрыемства са словамі прывітання завярнуліся кардынал Клаўдыё Гуджэроцці, прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў і вялікі канцлер Папскага Усходняга інстытута, а. д-р Давыд Назар Т.І., рэктар Папскага Усходняга інстытута, а таксама Кіраўнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Святаслаў, які выказаў думку, што навуковыя распрацоўкі паспрыяюць дэідэалагізацыі постаці св. Язафата, які аб’ядноўвае чатыры народы — беларускі, украінскі, літоўскі і польскі. «Нам патрэбна аб’ектыўнасць навуковай метадалогіі, каб дэідэалагізаваць постаць св. Язафата, а таксама сапраўдныя працэсы пошуку еднасці Хрыстовай Царквы, еднасці ў нашых супольнасцях, еднасці і супрычасця паміж вучнямі Хрыста», — сказаў ён.
Другая сесія «Канізацыя Язафата Кунцэвіча: працэдуры і вынікі» суправаджалася раскрыццём тэмы, якую з розных ракурсаў прадставілі навукоўцы Папскіх навучальных устаноў Рыма і ўніверсітэтаў Германіі. Дакладчыкі акрэслілі асаблівасці працэсу беатыфікацыі і кананізацыі ўладыкі Язафата, абвяргаючы распаўсюджаныя стэрэатыпы і акцэнтуючы ўвагу на важных падзеях, звязаных з прызнаннем уладыкі Язафата святым Каталіцкай Царквы.