Беларускія свецкія гісторыкі разам з Апостальскім адміністратарам Сяргеем Гаекам, галавой БГКЦ, вярх…

Беларускія свецкія гісторыкі разам з Апостальскім адміністратарам Сяргеем Гаекам, галавой БГКЦ, вярхоўным архібіскупам Святаславам, галавой УГКЦ, кардыналам Клаўдыё Гуджэроцці, кіраўніком дыкастэрыі Усходніх Цэркваў перад пачаткам Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Ідэнтычнасць і культ: багаслоўскае, культурнае і гістарычнае вымярэнні Язафата Кунцэвіча”, якая адбываецца 13–14 лістапада ў Папскім усходнім інстытуце ў Рыме.

Ерархі выказалі пажаданне гісторыкам папрацаваць для дэміфалагізацыі асобы св. Язафата.