14 лістапада – сьвята сьвятога ўсяхвальнага апостала ПіліпаАпостал Піліп, адзін з Дванаццаці, паходз…

14 лістапада – сьвята сьвятога ўсяхвальнага апостала Піліпа

Апостал Піліп, адзін з Дванаццаці, паходзіў, як і Пётр і Андрэй, з Бэтсаіды. Ісус паклікаў яго адным з першых апосталаў; Евангельле згадвае яго пры ламаньні хлеба. Паводле сьв. Клімента Александрыйскага, Хрыстос захацеў ад сьв. Піліпа, каб ён пайшоў за Ім, пакінуўшы пахаваньне бацькі іншым, “непакліканым”. Верагодна абвяшчаў Евангельле у Лідзіі і Фрыгіі.

Трапар (тон 3). Сьвет упрыгожваецца, Этыёпія, прасьветленая табою, богапрапаведніку Піліпе, радасна зьзяе і сьвяткуе памяць тваю. Ты ўсіх навучыў верыць у Хрыста і закончыў жыцьцёвы шлях у спосаб, годны Евангельля. Дзякуючы табе этыёпская рука сьмела працягваецца да Бога. Малі Яго, каб Ён дараваў нам багацьце зьмілаваньня.