Беларусы Замежжа

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Бельгійскі прынц Мішэль дэ Лінье прывёз пікап для Палка Каліноўскага з украінскага замка

Беларусы Замежжа

Гісторыя, як бельгійскі прынц прывёз пікап у Полк Каліноўскага. Так, менавіта прынц Дыяспара беларусаў Бельгіі і ўкраінскі мецэнат набылі пікап для Палка Каліноўскага. Прывёз яго асабіста бельгійскі прынц Мішэль дэ Лінье, а мы забралі аўтамабіль з украінскага замка. Што за прынц і як ён звязан з Украінай ды Палком Каліноўскага, каго яшчэ мы сустрэлі і […]

Апеляцыйны суд Сербіі адмяніў рашэнне аб экстрадыцыі Андрэя Гнёта, справа вернецца ў суд Бялграда

Беларусы Замежжа

Апеляцыйны суд у Сербіі адмяніў рашэнне аб экстрадыцыі Андрэя Гнёта. Гэта добрая навіна, але не канец гісторыі. Справа Гнёта ізноў вернецца ў суд Бялграда дзеля новага разгляду.“Калі суд зноў вырашыць, што ўмовы [для экстрадыцыі] былі выкананы, мы зноў абскардзім гэтае рашэнне”, – сказаў адвакат Гнёта Філіп Сафіяніч выданню N1. Андрэй Гнёт застаецца пад хатнім арыштам […]

Народныя амбасады Беларусі працягваюць лекцыі ў школе народнай дыпламатыі з Эйнарсам Семанісам

Беларусы Замежжа

Школа народнай дыпламатыі! Паважаныя сябры і сяброўкі!Народныя амбасады Беларусі працягваюць цыкл лекцый у школе народнай дыпламатыі. У сераду, 11 верасня ў 20:00 па Менску (20:00 па Вільні ці 19:00 па Варшаве), запрашаем вас на лекцыю, якую нам прачытае Эйнарс Семаніс. Спадар Семаніс быў паслом Латвіі ў Кітае, Фінляндыі, Польшчы, Літве, а таксама —апошні пасол Латвіі […]

Анлайн-лекцыя Вольгі Шпарагі пра ролю беларускіх жанчын у пратэстах 2020-2024

Беларусы Замежжа

Анлайн-лекцыя Вольгі Шпарагі “Супраціў, салідарнасць, клопат пра дэмакратычную будучыню: беларускія жанчыны 2020-2024” У межах лекцыі Вольга спачатку вярнецца ў 2020 год і нагадае пра тыя формы ўдзелу жанчыны ў пратэстах, без якіх гэтыя пратэсты наўрад ці былі магчымымі. Пасля закране тое, як самі жанчыны ацэньваюць свой удзел, пачынаючы з 2020 года, і з якімі цяжкасцямі […]

Мітынг ля беларускай амбасады ўшаноўвае перамогу ВКЛ у бітве пад Воршай 1514 года

Беларусы Замежжа

У нядзелю ля беларускай амбасады прайшоў мітынг, прысвечаны вялікай перамозе войска Вялікага княства Літоўскага над маскоўскімі войскамі ў бітве пад Воршай у 1514 годзе«Можна стаць нацыяй, калі памятаць пра такія перамогі», — адзначылі арганізатары мітынгу. «Гістарычная даведка:8 верасня 1514 года адбылася найбуйнейшае бітва паміж Вялікім княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай. Літоўскія і маскоўскія войскі сустрэліся […]

Беларусы Беластока адзначылі Дзень Беларускай Вайсковай Славы і падтрымалі Украіну

Беларусы Замежжа

8-га верасня беларусы Беластока адзначылі адно з самых вялікіх і ганаровых святаў — ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ! 510 гадоў таму, войскі ВКЛ пад камандаваннем Канстанціна Астрожскага разбілі войска Маскоўскага княства ў Аршанскай бітве, нягледзячы на трохразовую колькасную перавагу ворага. Сёння беларусы працягваюць справу продкаў, змагаючыся супраць расійскіх акупантаў ва Украіне. Беларускія добраахвотнікі, як і ў […]

Маргарыта Ворыхава расказала пра стыпендыі для беларускіх студэнтаў у Еўропе

Беларусы Замежжа

Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава распавяла пра стыпендыі, на якія могуць падавацца беларускія студэнты Нягледзячы на цяжкасці ў пошуку стыпендый, для беларусаў ёсць некалькі даступных спосабаў, якія дапамогуць атрымаць адукацыю ў Еўропе: Scholarship.com і Fastweb – гэта базы, якія збіраюць інфармацыю пра стыпендыі з усяго свету. Еўрапейская праграма Erasmus+ – […]

Беларусы ў Бруселі адзначылі 510-годдзе Бітвы пад Воршай і Дзень Беларускай Вайсковай Славы

Беларусы Замежжа

Дзень Беларускай Вайсковай Славы ў Бельгіі У цэнтры Бруселю беларусы і беларускі адзначылі знакавую гістарычную падзею — 510 гадавіну Бітвы пад Воршай, калі войска ВКЛ разграміла пераважна большую колькасць войска Маскоўскай дзяржавы, а таксама паслухалі лекцыю пра тагачасныя падзеі. Падтрымаць беларусаў далучыліся ічкерыйцы і ўкраінцы.Нам ёсць чым ганарыцца!Жыве Беларусь! Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Сёння адзначаецца 510-ая гадавіна Бітвы пад Воршай і свята Беларускай вайсковай славы

Беларусы Замежжа

Сёння адзначаецца свята Беларускай вайсковай славы – 510-ая гадавіна Бітвы пад Воршай Ва Успенскім саборы Кіева-Пячэрскай лаўры, ля надмагільнага помніка князю Канстанціну Астрожскаму адзначылі гістарычную падзею. 8 верасня 1514г адбылася бітва паміж войскамі ВКЛ і Княствам Маскоўскім. У Масквы перавага ў колькасці воінаў была амаль у 2 разы- 32 тысячы супраць 14 тысяч. Аднак перамог […]

8 верасня — 510-я гадавіна бітвы пад Оршай, Дзень беларускай вайсковай славы

Беларусы Замежжа

8 верасня — Дзень беларускай вайсковай славы. Сёння — 510-я гадавіна бітвы пад Оршай, калі аб’яднанае войска Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Польскай ушчэнт разграміла арду Маскоўскага княства. У 1514 годзе пад камандаваннем гетмана Канстанціна Астрожскага войска ВКЛ упершыню выкарыстала супраць ворага палявую артылерыю. Святкаванне гэтай даты ў Беларусі адрадзілася ў 1990-х гадах. Дзяржаўнага статусу […]