У нядзелю ля беларускай амбасады прайшоў мітынг, прысвечаны вялікай перамозе войска Вялікага княства Літоўскага над маскоўскімі войскамі ў бітве пад Воршай у 1514 годзе
«Можна стаць нацыяй, калі памятаць пра такія перамогі», — адзначылі арганізатары мітынгу.
«Гістарычная даведка:
8 верасня 1514 года адбылася найбуйнейшае бітва паміж Вялікім княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай. Літоўскія і маскоўскія войскі сустрэліся каля ракі Крапіўна, у 5 км ад Воршы. ВКЛ атрымала значную перамогу, вызваліўшы гарады Дуброўна, Амсціслаў і Крычаў, якія раней былі захоплены маскоўскімі войскамі.
Гэтая перамога стала часткай шматгадовай барацьбы. Восенню 1512 года Маскоўская дзяржава пачала вайну за землі, якія лічыла сваімі — сучасную Беларусь і Украіну. Аднак гэтыя тэрыторыі ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага і ніколі не знаходзіліся пад уладай Масквы.
Памяць пра такія падзеі аб’ядноўвае і натхняе на захаванне нацыянальнай годнасці!»
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну