8 верасня — Дзень беларускай вайсковай славы. Сёння — 510-я гадавіна бітвы пад Оршай, калі аб’яднанае войска Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Польскай ушчэнт разграміла арду Маскоўскага княства. У 1514 годзе пад камандаваннем гетмана Канстанціна Астрожскага войска ВКЛ упершыню выкарыстала супраць ворага палявую артылерыю. Святкаванне гэтай даты ў Беларусі адрадзілася ў 1990-х гадах. Дзяржаўнага статусу […]
Беларусы Замежжа
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Прэзентацыя кнігі Змітра Бартосіка «Забіць Упалмінзага» пройдзе 9 верасня ў Вільні
«Забіць Упалмінзага» ў Вільні 9 верасня ў Вільні пройдзе прэзентацыя кнігі Змітра Бартосіка «Забіць Упалмінзага». Таксама прагучаць песні віленскай пары (партыя баяна – Таццяна Карпіловіч). Дата: 9 верасня Час: 19:00 Месца: Цэнтр беларускай культуры і супольнасці, Vilniaus, 20, Вільня #БЗ_афіша Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Беларусы Масквы падпісалі паштоўкі і лісты падтрымкі беларускім палітвязням
Беларусы Масквы падпісалі паштоўкі беларускім вязням Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні: Макарава Таццяна, Шылько Вадзім, Рукойць Аляксандр, Лінкевіч Павел, Каранкевіч Надзея, Моранец Яўген, Мінц Ігар. Гісторыю кожнага палітвязня, а таксама адрасы для лістоў і паштовак, глядзіце на сайтах: ПЦ «Вясна»politzek.meDissidentby.com Жыве Беларусь! […]
Акцыя салідарнасці з Марыяй Калеснікавай і палітзняволенымі прайшла ў Цюрыху
«Свабоду Марыі Калеснікавай!» Акцыя салідарнасці з Марыяй Калеснікавай і іншымі палітзняволенымі адбылася ў Цюрыху«Роўна чатыры гады таму Марыю арыштавалі. За гэты час палітзняволеную прапусцілі праз сапраўдныя колы пекла. За кратамі яе трымаюць у жудасных, бесчалавечых умовах: у суцэльнай ізаляцыі, без належнай медычнай дапамогі. Стан яе здароўя блізкі да крытычнага: Марыя Калеснікава балансуе паміж жыццём і […]
Беларуска без статусу міжнароднай аховы атрымала першы пашпарт замежніка ў Італіі
Прэцэдэнт у Італіі На гэтым тыдні беларуска без статусу міжнароднай аховы атрымала пашпарт замежніка. Гэта першы, вядомы, такі выпадак у Італіі! Адбылося гэта, у тым ліку, дзякуючы Народнай амбасадзе Беларусі ў Італіі, якая раней падрыхтавала інструкцыі і дакументы як абгрунтаваць свой запыт на атрыманне пашпарту замежніка без статусу міжнароднай аховы. «У выніку мы маем першы […]
Беларускія дыяспары правядуць акцыі ў гонар перамогі ў Бітве пад Воршаю 1514 года
Дзень Беларускай Вайсковай Славы! Да гадавіны перамогі ў Бітве пад Воршаю у 1514 годзе беларускія дыяспары ладзяць акцыі па ўсім свеце, далучайцеся: 08.09.2024 (нядзеля) Брусэль, Бельгія,14:00, акцыя на Albertine plein ( побач з Цэнтральным Чыгуначным вакзалам)15:30 – 19:00 Святочная імпрэза ў Місіі Дэмакратычнай Беларусі. ( Wetenschap straat 23, 1000 Brussel)Дэталі Беласток, Польшча, 18:00, skwer Wolnej […]
Международный центр «Наш Дом» обратился к Омбудсмену Литвы по вопросам дискриминации беларусов
Международный центр гражданских инициатив «Наш Дом» обратился к Национальному Омбудсмену Литвы по вопросам дискриминации беларусов В своем обращении «Наш Дом» просит обратить внимание на подготовленный ранее мониторинг о дискриминации беларусов в Литве. Ознакомиться с мониторингом “О дискриминации беларусов как этнического меньшинства в Литве” можно на странице организации. Источник: Наш Дом Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Цэнтру беларускай салідарнасці споўнілася 4 гады: вынікі працы і дасягненні
Цэнтру беларускай салідарнасці 4 гады! Што мы паспелі зрабіць?Шаноўныя сябры! Вось ужо 4 гады мы стараемся рабіць усё, каб падтрымаць вас у гэтыя складаныя для ўсіх нас часы. Кожны наш дзень – гэта складаная праца на карысць людзей, якая прыносіць як шчасце ад магчымасці рабіць добрыя справы, так і смутак ад асэнсавання сітуацый, з якімі […]
У Кіева-Пячэрскай лаўры адзначылі 510-ю гадавіну Бітвы пад Оршай і ўшанавалі воінаў Палка Каліноўскага
«Мір і спакой запануе ва Украіне, калі цяперашнія воіны, абаронцы украінскай незалежнасці, беларускай незалежнасці, дакончаць справу Канстанціна Астрожскага» — спікер Генеральнага Штабу Украіны У Кіева-Пячэрскай лаўры прайшла урачыстасць, прысветчаная 510-й гадавіне Бітвы пад Оршай. Ваяры Палка Каліноўскага атрымалі незвычайную ікону і перадалі сцяг з фронта ў капеланскі храм. Як прайшла ўрачыстасць і хто яшчэ з […]
Акцыя ў Берліне за права на адмову ад ваеннай службы і мір каля беларускага пасольства
Міжнародны цэнтр грамадзянскіх ініцыятыў “Наш Дом” запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да акцыі ў падтрымку права на адмову ад ваеннай службы і за мір 9 верасня ініцыятыва “Solidarität für Pazifist*innen aus Osteuropa” правядзе акцыю каля беларускага пасольства ў Берліне за мір і ў падтрымку адказнікоў ад вайсковай службы з Беларусі, расіі і Украіны. Ініцыятыва, пры падтрымцы […]