8-га верасня беларусы Беластока адзначылі адно з самых вялікіх і ганаровых святаў — ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКА…

8-га верасня беларусы Беластока адзначылі адно з самых вялікіх і ганаровых святаў — ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ!


510 гадоў таму, войскі ВКЛ пад камандаваннем Канстанціна Астрожскага разбілі войска Маскоўскага княства ў Аршанскай бітве, нягледзячы на трохразовую колькасную перавагу ворага.

Сёння беларусы працягваюць справу продкаў, змагаючыся супраць расійскіх акупантаў ва Украіне. Беларускія добраахвотнікі, як і ў часы Астрожскага, ваююць поплеч з украінцамі па ўсім фронце. Зараз за перамогу Украіны, потым за свабоду Беларусі!

Беларусы Беластока прынялі актыўны удзел ў акцыі каля Генеральнага Консульства РБ ў Беластоку. Удзельнікі трымалі украінскія і бел-чырвона-белыя сцягі і вялікія банэры «Разам супраць расейскай агрэсіі» і «Ворша 1514 Ёсць чым ганарыцца!»

З вялікім гонарам, мы узгадалі і тых мужных беларусаў, якія са зброяй у руках змагаюцца побач з украінцамі.

Мы не здамося. Будзем змагацца. Разам Мы пераможам.

Слава Украіне
Жыве Беларусь

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну