8 верасня — Дзень беларускай вайсковай славы. Сёння — 510-я гадавіна бітвы пад Оршай, калі аб’яднанае войска Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Польскай ушчэнт разграміла арду Маскоўскага княства. У 1514 годзе пад камандаваннем гетмана Канстанціна Астрожскага войска ВКЛ упершыню выкарыстала супраць ворага палявую артылерыю.
Святкаванне гэтай даты ў Беларусі адрадзілася ў 1990-х гадах. Дзяржаўнага статусу свята не набыло, але неафіцыйна святкавалася даволі шырока.