Апеляцыйны суд у Сербіі адмяніў рашэнне аб экстрадыцыі Андрэя Гнёта. Гэта добрая навіна, але не кане…

Апеляцыйны суд у Сербіі адмяніў рашэнне аб экстрадыцыі Андрэя Гнёта. Гэта добрая навіна, але не канец гісторыі.

Справа Гнёта ізноў вернецца ў суд Бялграда дзеля новага разгляду.

“Калі суд зноў вырашыць, што ўмовы [для экстрадыцыі] былі выкананы, мы зноў абскардзім гэтае рашэнне”,
– сказаў адвакат Гнёта Філіп Сафіяніч выданню N1.

Андрэй Гнёт застаецца пад хатнім арыштам да 30 кастрычніка.

Андрэй Гнёт правёў 7 месяцаў у сербскай турме. Туды ён трапіў па запыце Беларусі — лукашэнкаўцы спрабуюць дамагчыся яго дэпартацыі з Сербіі. Пасля яго вызвалілі, аднак могуць экстрадаваць у Беларусь.

“Праігнаравалі амаль 96% доказаў, якія я ім падаў” — Гнёт пра суд у Сербіі