Анлайн-лекцыя Вольгі Шпарагі “Супраціў, салідарнасць, клопат пра дэмакратычную будучыню: беларускія …

Анлайн-лекцыя Вольгі Шпарагі “Супраціў, салідарнасць, клопат пра дэмакратычную будучыню: беларускія жанчыны 2020-2024”

У межах лекцыі Вольга спачатку вярнецца ў 2020 год і нагадае пра тыя формы ўдзелу жанчыны ў пратэстах, без якіх гэтыя пратэсты наўрад ці былі магчымымі. Пасля закране тое, як самі жанчыны ацэньваюць свой удзел, пачынаючы з 2020 года, і з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца, калі вырашаюць займацца палітыкай у розных структурах беларускага эксілю-дыяспары. Нарэшце, Вольга закране формы «крохкага супраціву» беларускіх палітзняволеных жанчын і значэнне этасу клопату – аб палітвязнях, адна/адзін пра адну/аднаго і аб самой дэмакратыі – для будучыні нашай краіны.

Аб аўтарцы:
Вольга Шпарага – філасофка, кандыдатка філасофскіх навук і ўдзельніца Фемгрупы Беларусь. Зараз з’яўляецца асацыяванай даследчыцай у Цэнтры даследаванняў трансфармацый у Вене (RECET) і запрошанай прафесаркай ва Універсітэце Вены.

12.09 а 19.30 па Мінску

Рэгістрацыя
Даведацца больш

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну