Паважаныя сябры і сяброўкі!
Народныя амбасады Беларусі працягваюць цыкл лекцый у школе народнай дыпламатыі.
У сераду, 11 верасня ў 20:00 па Менску (20:00 па Вільні ці 19:00 па Варшаве), запрашаем вас на лекцыю, якую нам прачытае Эйнарс Семаніс.
Спадар Семаніс быў паслом Латвіі ў Кітае, Фінляндыі, Польшчы, Літве, а таксама —апошні пасол Латвіі ў Беларусі.
Тэма лекцыі: “Адносіны дыяспары і амбасадаў”.
Спадар Семаніс распавядзе нам:
— пра адносіны дыяспары і амбасады;
— чым амбасада можа быць карыснай для дыяспары і наадварот;
— чаму для дэмакратычнага руху важны амбасадар/амбасадар па асаблівых даручэннях/спецыяльны прадстаўнік і як з ім працаваць;
— што амбасада хоча ад вас пачуць.
Для ўдзелу неабходна прайсці па спасылцы
https://us06web.zoom.us/j/83897412995?pwd=GoiOzSZFmhgJFGte319yhnlpDvmfVh.1
Чакаем вас!