– Практычна гэта могуць быць тры ўдары. Калінінградская вобласць, вядома ж. Там невялікія сілы, але …

– Практычна гэта могуць быць тры ўдары. Калінінградская вобласць, вядома ж. Там невялікія сілы, але паводле агнявой моцы яны маглі б нанесці сур’ёзныя ўдары, бо там ёсць ракетныя сістэмы «Іскандэр» ці іншыя, якія маглі б даць моцныя залпы. Таксама нанесці ўдар авіяцыяй і пры ўдзеле Балтыйскага флоту блакаваць парты з боку Расеі ўздоўж узбярэжжа. На сушы менавіта атакаваць Латвію, бо гэтая краіна мяжуе з Расеяй, там даволі вялікая рускамоўная меншасць. І магчымы ўдар з боку Беларусі. Гэтыя ўдары цалкам адрэжуць краіны Балтыі. Таму, на маю думку, гэта адзін дзень аперацыі, каб такое магло здарыцца.

С.П.: Спадар генерал, а ўвогуле, якая можа быць роля Узброеных сілаў Беларусі і рэжыму Лукашэнкі ў такой аперацыі?

– На маю думку, беларускія войскі, калі б такая атака адбылася, безумоўна, узялі б удзел гэтым разам. Бо гэта было б скіравана на падкрэсліванне згуртаванасці або супольнасці Расеі ды Беларусі і беларускага войска з расейскім войскам у гэтых самых дзеях, межы якіх можна ў значнай ступені легітымізаваць, абгрунтоўваючы тым, што NATO пагражае жыццёва важным інтарэсам Беларусі. Не толькі Расеі, але і Беларусі, бо ўвесь час мы чуем у гэтай прасторы менавіта такі наратыў. Тое, што NATO – пагроза для Беларусі, сказаў Лукашэнка. Ён і ягоныя прыхільнікі таксама кажуць і пра «пагрозу» з польскага боку. І гэта можа быць падстава для так званага прэвентыўнага ўдару, каб перадухіліць такую пагрозу жыццёва важным інтарэсам Беларусі.”
С.Пеляса