Спецдакладчыкі ААН звярнуліся да Беларусі з прычыны пашырэння сферы прымянення смяротнага пакарання…

Спецдакладчыкі ААН звярнуліся да Беларусі з прычыны пашырэння сферы прымянення смяротнага пакарання

Спецыяльныя дакладчыкі па пытанні аб пазасудовых смяротных пакараннях, смяротных пакараннях без належнага судовага разгляду ці адвольных смяротных пакараннях, па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і па пытанні аб заахвочванні і абароне правоў чалавека і асноўных свабод ва ўмовах барацьбы з тэрарызмам накіравалі паведамленне ўраду Беларусі – паведамляе “Вясна”.

Яны выказалі заклапочанасць шырокай і расплывістай фармулёўкай артыкула 289 КК («Акт тэрарызму»), які патэнцыйна можа ахопліваць такія дзеянні, як выказванне нязгоды і абарона правоў чалавека, а таксама з нагоды вынясення смяротных прысудаў задняй датай у парушэнне прынцыпу nulla poena sine lege (няма пакарання без закона) у дачыненні да асобаў, занесеных у «тэрарыстычны спіс»: журналісты, праваабаронцы, палітычныя апаненты і іншыя.

Больш падрабязна па спасылцы.

@belarusy_zarubezhja