Лівія заявіла пра гатоўнасць будаваць мячэці ў Беларусі.Падчас візіту ў мінскую Саборную мячэць прэм…

Лівія заявіла пра гатоўнасць будаваць мячэці ў Беларусі.

Падчас візіту ў мінскую Саборную мячэць прэм’ер урада нацыянальнай стабільнасці Асама Хамад выказаў падтрымку рэлігійнай супольнасці. Лівія можа дапамагчы не толькі з будаўніцтвам, але і з рамонтам існуючых мячэцяў. Таксама плануецца падрыхтоўка студэнтаў і перадача тысяч асобнікаў Карана. Дэлегацыя з усходняй часткі Лівіі, падкантрольнай Халіфу Хафтару, знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам. Бакі ўжо падпісалі шэраг дамоўленасцей у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі і аховы здароўя.