Заўтра мы зноў сустрэнемся на полі!Чацвёрты
Кубак Івуліна збярэ беларускія каманды з усёй Польшчы (і не толькі) на вялікі турнір салідарнасці
Пакуль каманды будуць змагацца на футбольным полі, побач будзе працаваць месца
актыўнага адпачынку для дзяцей, дзе чакаюць:
–
футбол
–
настольны тэніс
–
аквагрым
–
мыльныя пузыры
–
настольныя гульні і іншае.
А з 9:30 да 13:30 будзе адкрыта
зона адпачынку ад „Волат”, дзе вы зможаце:
–
паспрабаваць сябе ў каратэ, класічным і тайскім боксе
–
згуляць у шахматы
–
пазнаёміцца з турызмам і сурвайвалам
–
сустрэцца з трэнерамі клуба
Таксама на месцы можна будзе
набыць кнігі беларускіх аўтараў — для дзяцей і дарослых — а таксама
беларускую сімволіку ад Vyraj. Дата: 28 чэрвеня (субота)
Месца: AWF Варшава, ul. Marymoncka 34
Пачатак турніру: 10:00
Паважаныя госці з Варшавы!Калі ласка,
прыязджайце на грамадскім транспарце — паркоўка будзе занята ўдзельнікамі і арганізатарамі.
Да хуткай сустрэчы на футбольным полі!