Сяргея Палуяна (19.10.1890-1910), аднаго з самых маладых і трагічных герояў у гісторыі Беларускага Адраджэньня пачатку ХХ ст., большасць празаічных твораў якога «зьнікла ў ліхалецьцях часу, але тое, што ацалела, сьведчыць: Палуян ствараў на мяжы геніяльнасьці» (Ў.Арлоў), ідэоляга беларускага руху, аднаго з заснавальнікаў нацыянальнай літаратурна-мастацкай крытыкі, якому прысвяцілі свае творы і вершы Купала, Ластоўскі і Багдановіч
Якуба Коласа (3.11.1882-1956), 140-годзе якога мы адзначаем сёлета, класіка беларускай літэратуры, якому балела, што «роднаму куту» «лях ліхі, маскаль паганы моцна сцягваюць гужы», настаўніка, якому з 1906 года ў царскай Расеі забаранялі займацца настаўніцкай дзейнасцю і які ў 1907 па ўказанні паліцыі вымушаны быў пакінуць Вільню і «Нашу ніву», а ў 1908 быў арыштаваны па абвінавачванні ў дзейнасці, накіраванай на ліквідацыю дзеючага дзяржаўнага ладу, які адсідзеў 3 гады (1908-1911) у Менскай турме, ўжо пры саветах ў 1925, у яго менскай кватэры праходзіў першы ператрус, а ў 1926 ён атрымлівае званне Народнага паэта, і тым ня меньш ў 30-х ён абвінавачваецца ў нацдэмаўшчыне і быў вымушы пакаяцца ў прэсе, ў 1938 зноў ў яго кватэры шукаюць зброю і пагражаюць новым арыштам і напэўна толькі шырокая вядомасць перашкодзіла савецкай уладзе рэпрэсаваць яго як іншых пісьменнікаў, а ў 1956 ён паспявае за некалькі гадзін да смерці занесці ў ЦК КПБ ліст супраць прыніжэння стану беларускай мовы ў БССР
Зьміцера Жылуновіча (Цішку Гартнага), (4.11.1887-1937), беларускага палітыка і грамацкага дзеяча, пісьменніка, паэта і перакладчыка, які ў 1918 напісаў маніхфест аб утварэнні ССРБ і стаў першым старшынёй Часовага ўрада ССРБ, які накіраваў пісьмо-пратэст ў Маскву проціў пастанавы ЦК РКП(б) ад 16 студзеня 1919 аб аддяленні ад БССР Віцебскай, Смаленскай, Магілёўскай і Гродзенскай губерняў, быў у 1920 радактарам «Савецкая Беларусі», кіраўніком Дзяржвыдавецтва і Цэнтральнага архіва БССР, ў 1922 наладзіў ў Берліне выданне беларускіх падручнікаў і мастацкіх кніг, ў 1927 намінаваны і з невядомых прычын не атрымаў званне першага Народнага паэта Беларусі, ў 1927 удзельнічаў у Другой Усебеларускай канферэнцыі ў Берліне, наведаў Польшчу і Чэхію, выступіў перад беларусамі Варшавы, з 1928 стаў Акадэмікам Беларускай акадэміі навук, а ў 1931 выключан з ВКП(б) з фармулёўкай «за сувязь з <…> нацдэмаўскімі і фашысцкімі элементамі», ў 1936 арыштаваны і кінуты ў менскую амерыканку і ў 1937 скончыў жыццё самагубствам ў псіхіятрычнай лячэбніце
Міхася Чарота (7.11.1896-1937), адаронага беларускга паэта і празаіка, аўтара тэкста песьні “Купалінка”, aднаго з лiдэраў бeлapycкaй лiтapaтypы 20-x гaдoў, ініцыятара стварэння і кіраўніка аб’яднання маладых літэратараў “Маладняк”, рэдактара «Савецкай Беларусі», аднаго з 22 паэтаў, ахвяр “Ночы растраляных паэтаў”, якая адбылася 29.10.1937 ва ўрочышчы Курапаты
Вацлава Ластоускага (08.11.1883–1938), якога параўноўваюць па унёсу ў нацыянальна-вызвольны рух са Скарынай, грамадскага i дзяржаунага дзеяча, выдатнага публiцыста, празаiка, паэта i перакладчыка, гiсторыка, мовазнауца, адказнага сакратара «Нашай нiвы», прэм’ер-мiнiстра БНР, аднаго з першых акадэмiкау Акадэмii навук Беларусi, даследчыка гiсторыi i культуры, аутара «Кароткай гiсторыі Беларусi», «Падручнага расiйска-крыўскага (беларускага) слоунiка» і «Гiсторыi беларускаи (крыўскай) кнiгi», якому Купала і Багдановiч, прысвяцiлi свае вершы, і які стау аднай з ахвяраў бальшавiцкага тэрору.
Беларусь будзе Вольнай!
Слава Украіне!