– Гэта не наша вайна!
– Колькі волі чакаць?
– Найвялікшая каштоўнасць – жыццё!
– І чаму Украіна не спыніць вайну?
Пытанні і перакананні
Такія чуй я не раз
А ці ёсьць у вас
На іх асабісты адказ?
Утульна сьцьвярджаць,
Што вайна не пра нас
Бо можна ж тады
Удзел у ёй не браць.
Утульна сьцвярджаць,
Што жыццё найважней –
Жыць далей у баку
Ад рызыкоўных падзей.
Волі чакаць, а навошта яна?
Калі з акупантам – не наша вайна?
Воля патрабуе змагання
Але для жыцця гэта няхайна!
А Ўкраіна як спыніць вайну?
Хіба што падаруе землю сваю?
А воля то як?
А ніяк, зато мір і жыццё.
Жывелам у хляву добра жывецца.
Жыццё ў бяспецы
Няма воўка, мядзведзя
Мір і спакой, накормяць ды суха.
Лань жа жыццём ахвяруе штодня
Вымушана шукаць прапітанне сама
Яна таксама любіць жыццё
Але без волі яно – лайно!
У кожнага з нас
Ёсьць каштоўнасць свая
Мір і спакой
Альбо барацьба!
Што выбярэш ты, беларус?
Ці хочацца волі табе?
Ці гатовы змагацца,
Каб і надалей беларусам звацца?
Клачко Аляксандр, 11.10.2022