Кіеў падчас ракетнага абстрэлу
Хлопец ідзе мне насустрач і радасна размаўляе па тэлефоне:
– ПРИКИНЬ! МЕНЯ СЕЙЧАС С РАБОТЫ ОТПУСТИЛИ!
Ў гэты час над намі праляцела расейская ракета.
Два хлопцы ў падземным пераходзе між сабой:
– ДОБРА, ШТО “АТАМКАЙ” НЕ ЎЕ*АЛА!
Дзяўчына з хлопцам ля ўвахода на станцыю мятро “Жытомірская” заказваюць каву. Дзяўчыне холадна – бачна як трасецца. І адначасова неяк апатычна чытае ў тэлефоне чыюсьці гісторыю ў інстаграме “КИІВ! ВСІМ БУТИ В УКРИТТЯХ!!!…”
Пад час паветранай трывогі трамваі, цягнікі мятро спыняюць свой рух. Гандлёвыя цэнтры зачыняюць свае дзверы. І толькі кіроўцы маршрутак, быццам мурашы, снуюць туды сюды на сваіх аўтобусіках.
Дарэчы Кіеў падзяліўся на дзве часткі людзей з рознымі паводзінамі пад час паветранай трывогі. Першыя (іх, як мне падалося болей) займаюцца паўсядзённымі справамі.
Другія хаваюцца ў падземных пераходах, у мятро і іншых бяспечных месцах.
Другія – робяць усё правільна.
Але чамусьці першыя мне бліжэй. Чаму? Аб гэтым можна разважаць асобна…