АДНОСІНЫ УКРАІНЦАЎ ДА БЕЛАРУСАЎУступ10 кастрычніка 2022-га года падчас ракетнага абстрэлу Кіева я, з…

АДНОСІНЫ УКРАІНЦАЎ ДА БЕЛАРУСАЎ

Уступ

10 кастрычніка 2022-га года падчас ракетнага абстрэлу Кіева я, здаецца, трэці раз сутыкнуўся з негатыўным стаўленнем да сябе як беларуса. Усе тры разы я быў адзеты ў цывільнае.

Хачу распавясьці пра негатыўны вопыт, а таксама тое як ставяцца украінцы да беларусаў на полі боя (дыяметральна процілегла!). Пра сваё бачанне гэтай праблемы.

Дадам, што першы раз, 04.03.2022-га ў Явараве, я аднёсся з поўным паразуменнем такога стаўлення да сябе, як беларуса.
Другі раз, 24.06.2022-га на украіна-польскай мяжы з боку маладой дзяўчыны-памежніцы, паблажліва.
Трэці раз, 10.10.2022-га на кіеўскай станцыі метро “Жытомірская”, з негатывам.

Тэма глыбокая. Таму проста двума словамі не атрымаецца. Свае вынікі напішу напрыканцы.