Войска

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Беларусы віншуюць Літву з Днём дзяржаўнага сцяга і цэняць салідарнасць

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Дарагія сябры ў Літве! Ад усяго сэрца віншуем вас з Днём дзяржаўнага сцяга Літвы.Ваш трыкалор — гэта сімвал свабоды, годнасці і адказнасці перад уласнай гісторыяй. Для многіх беларусаў Літва стала прасторай салідарнасці, падтрымкі і чалавечай бяспекі. Мы глыбока цэнім гэта і адчуваем сябе ўдзячнымі за магчымасць быць побач, вучыцца ў вас і дзяліць агульныя каштоўнасці. […]

Літоўскія дэпутаты павіншавалі дзяцей беларускіх ветэранаў Літвы з надыходзячымі святамі

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

BELДэпутаты літоўскага сейма павіншавалі дзяцей беларускіх ветэранаў Літвы з надыходзячымі святамі. Падарункі, сабраныя парламентарымі, перадалі ў апошні дзень працы Сейма праз сузаснавальніка дабрачыннай арганізацыі “KUS” Аляксандра Клачко. У арганізацыі дабрачыннай акцыі прыняў удзел Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкай супрацы і канстытуцыйнай рэформе. “Няхай адчуваюць сябе як дома”, – пракаментаваў сімвалічны жэст у адносінах […]

У Славуцічы развіталіся з беларускай Наталляй Барышавец, якая ваявала за Украіну

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

​ У Славуцічы развіталіся з беларускай, якая ваявала за Украіну ​Наталля Барышавец нарадзілася ў беларускай Любані, але амаль усё жыццё правяла ў Славуцічы. Яна добраахвотна ўступіла ў шэрагі абаронцаў Украіны ў пачатку 2024 года. Наталля памерла 18 снежня ў шпіталі ў Кіеве ад атрыманых раненняў. У жанчыны засталіся двое дзяцей і бацькі. Героі не паміраюць!Слава […]

Завершаны калядны збор на падарункі дзецям беларускіх ветэранаў у Літве з сумай 1186,58 еўра

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Дзякуй за гэты шлях разам 29 лістапада мы пачалі калядны збор на падарункі дзецям беларускіх ветэранаў у Літве.Сёньня мы яго завяршаем – назбірана 1 186, 58 еўра з запланаваных 1 100. Хочам сказаць простае, але вельмі важнае: дзякуй. Вялікі дзякуй усім беларускам і беларусам – у Літве, Украіне, Польшчы, Канадзе і ў розных кутках свету […]

Дэлегат складае мандат Каардынацыйнай рады 3-га скліканьня і дзякуе выбарцам блока Воля

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Сёньня я складаю мандат дэлегата Каардынацыйнай рады 3-га скліканьня. Гэта паслядоўнае дзеяньне ў рамках рашэньня, прынятага 26 кастрычніка 2025 года большасьцю застаўшыхся чальцоў выбарчага спіса “Воля” і канчаткова зацверджанага 27 лістапада 2025 года Каардынацыйнай радай ў рамках дзеючага Статута КР (“Лічыць фракцыю «Блёк Воля» ліквідаванай у межах складу КР-3”). Хачу падзякаваць 432-м беларусам і беларускам, […]

Аповед 12: Беларусы-дабраахвотнікі шукаюць шлях у Кіеў з Явараўскага цэнтра ўцекачоў

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Дарога на вайнуАповед 12: Я не адзін На сямейнай вячэры ў грэка-каталіцкага святара размаўлялі пра Беларусь, пра Украіну. Дакладна не памятаю дэталі той размовы. Але закранулі многія аспекты. Нягледзячы на розную паглыбленасьць у працэсы (з майго боку – ва ўкраінскія, з іх боку ў беларускія) размова праходзіла на адной хвалі па каштоўнасным арыентырам і поглядам […]

Ініцыятыва «Росквіт» арганізавала бясплатную экскурсію для літоўскіх і беларускіх ветэранаў у Літве

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

BEL. Па прапанове ініцыятывы “Росквіт” для літоўскіх і беларускіх ветэранаў, прымаўшых удзел у баявых дзеяньнях на баку Украіны, адбылася бясплатная экскурсія ў Музей акупацыі і барацьбы за свабоду Літвы. З боку дзяржаўнага музея Літоўскай Рэспублікі – гэта жэст павагі і салідарнасьці з тымі, хто абараняў Украіну і агульныя еўрапейскія каштоўнасьці, а цяпер праходзіць шлях адаптацыі […]

Калядны збор дзецям ветэранаў Літвы працягваецца, дзякуй за падтрымку і распаўсюджванне

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Дзякуй за тое, што распаўсюджваеце! Наш Калядны збор дзецям ветэранаў Літвы працягваецца, і мы вельмі шчыра хочам падзякаваць кожнаму, хто робіць рэпосты, перадае інфармацыю знаёмым, падтрымлівае словамі і ўвагай. Гэта сапраўды вялікая дапамога.Менавіта дзякуючы вам пра збор даведваецца ўсё больш людзей — і мы бачым, як мэта становіцца бліжэй. Калі сярод вашых сяброў ці калег […]

Сабрана 420 € на калядныя падарункі 10 дзеткам ветэранаў Літвы, збор працягваецца

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Мы ўжо разам сабралі 420 €!Вялікі дзякуй усім, хто дапамагае. Крок за крокам мы рухаемся да мэты. Збор на калядныя падарункі 10 дзеткам ветэранаў Літвы працягваецца! Больш падрабязна пра калядны збор вы можаце даведацца на “Еўрарадыё” па спасылцы: https://www.youtube.com/live/7oNkYoNEEQI?si=-c-zGFK-oIX8xzdGЗасталося сабраць: 680 €. Далучыцца да збору можна тут: Stripe:https://donate.stripe.com/7sY28s4mf6rR6VK1la3Nm08 Банкаўскі перавод (Swedbank):Savanorių organizacija KUSIBAN: LT187300010194780291SWIFT/BIC: HABALT22Paskirtis: […]