У Славуцічы развіталіся з беларускай Наталляй Барышавец, якая ваявала за Украіну

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

У Славуцічы развіталіся з беларускай, якая ваявала за Украіну

​Наталля Барышавец нарадзілася ў беларускай Любані, але амаль усё жыццё правяла ў Славуцічы. Яна добраахвотна ўступіла ў шэрагі абаронцаў Украіны ў пачатку 2024 года.

Наталля памерла 18 снежня ў шпіталі ў Кіеве ад атрыманых раненняў. У жанчыны засталіся двое дзяцей і бацькі.

Героі не паміраюць!
Слава Україні!
Жыве Беларусь!