Дарога на вайнуАповед 12: Я не адзінНа сямейнай вячэры ў грэка-каталіцкага святара размаўлялі пра Бе…

Дарога на вайну
Аповед 12: Я не адзін


На сямейнай вячэры ў грэка-каталіцкага святара размаўлялі пра Беларусь, пра Украіну. Дакладна не памятаю дэталі той размовы. Але закранулі многія аспекты. Нягледзячы на розную паглыбленасьць у працэсы (з майго боку – ва ўкраінскія, з іх боку ў беларускія) размова праходзіла на адной хвалі па каштоўнасным арыентырам і поглядам на падзеі.

На сняданак гаспадыня дома ў якім я ночыў прыгатавала тушану “картоплю” (укр.) з мясам і смажанаю цыбулькаю.

Пасля смачнага сняданку я даведаўся, што ў 700 метрах ад мяне – ў Явараўскім цэнтры ўцекачоў захраслі па дарозе ў Кіеў такія ж беларусы як і я – будучыя дабраахвотнікі “Кінг” (Валянцін Троцкі), “Лешы” (Віктар Савіч), “Ляснік” (Зміцер Кулакоў), “Баксёр” (Вячаслаў Цяліцын), “Хелп” і “Кот”.

Я неадкладна далучыўся да іх. І агульнымі намаганьнямі мы пачалі шукаць магчымасьці трапіць у Кіеў.