Завершаны калядны збор на падарункі дзецям беларускіх ветэранаў у Літве з сумай 1186,58 еўра

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Дзякуй за гэты шлях разам

29 лістапада мы пачалі калядны збор на падарункі дзецям беларускіх ветэранаў у Літве.
Сёньня мы яго завяршаем – назбірана 1 186, 58 еўра з запланаваных 1 100.

Хочам сказаць простае, але вельмі важнае: дзякуй.

Вялікі дзякуй усім беларускам і беларусам – у Літве, Украіне, Польшчы, Канадзе і ў розных кутках свету – хто далучыўся да збору.
Хто пералічваў сродкі, хто рабіў рэпосты, хто пісаў словы падтрымкі, хто перадаваў інфармацыю далей.

Асобная падзяка арганізацыям, ініцыятывам і супольнасьцям, якія дапамагалі распаўсюджваць нашы публікацыі і падтрымлівалі гэты збор сваёй увагай і салідарнасцю:
– згуртаваньню беларусаў Канады,
– згуртаваньню беларусаў у Вялікай Брытаніі,
– арганізацыі “Дапамога”,
– газеце “Вісник”,
– Dissidentby,
– Bysol,
– Вольным паштоўкам,
– валанцёрскаму цэнтру “Сустрэча”,
– Вольным,
– фонду “Краіна для жыцьця”.

Гэты збор – не толькі пра падарункі.
Ён пра супольнасьць, пра давер і пра тое, што нават у складаныя часы мы ўмеем быць побач адно з адным.

Дзякуй, што вы з намі.
Дзякуй, што разам мы змаглі зрабіць святы для дзяцей больш цёплымі і светлымі.

Як падтрымаць накірункі нашай працы:

Stripe:
https://donate.stripe.com/7sY28s4mf6rR6VK1la3Nm08

Банкаўскі перавод (Swedbank):
Savanorių organizacija KUS
IBAN: LT187300010194780291
SWIFT/BIC: HABALT22
Paskirtis: Parama