Сёньня я складаю мандат дэлегата Каардынацыйнай рады 3-га скліканьня.Гэта паслядоўнае дзеяньне ў рам…
18.12.2025Клачко Аляксандр Кусь

Сёньня я складаю мандат дэлегата Каардынацыйнай рады 3-га скліканьня.
Гэта паслядоўнае дзеяньне ў рамках рашэньня, прынятага 26 кастрычніка 2025 года большасьцю застаўшыхся чальцоў выбарчага спіса “Воля” і канчаткова зацверджанага 27 лістапада 2025 года Каардынацыйнай радай ў рамках дзеючага Статута КР (“Лічыць фракцыю «Блёк Воля» ліквідаванай у межах складу КР-3”).
Хачу падзякаваць 432-м беларусам і беларускам, аддаўшых свае галасы за “блок Воля”.
Хачу падзякаваць за сумесную працу былым чальцам фракцыі “Воля” – Аляксандру Кабанаву, Генадзю Манько і майму памочніку дэлегата Максіму Капрану. На працягу палутара гадоў мы разам прыкладалі вялікія намаганьні, каб змяніць падыходы ў працы Каардынацыйнай рады.
Мы настойвалі на тым, што дзейнасьць КР павінна выходзіць за межы бяспечных, але малаэфектыўных напрамкаў, навязаных НГОшна-донарскай логікай, і канцэнтравацца на сапраўды ключавым пытаньні: як вярнуцца вольнымі беларусамі ў вольную Беларусь.
У цэнтры нашай увагі былі падтрымка беларускіх добраахвотнікаў, пытаньні рэгіянальнай бяспекі і права беларусаў на ўласныя нацыянальныя сілы абароны. Менавіта гэтыя напрамкі могуць стаць вырашальнымі для аднаўленьня незалежнасьці Беларусі, бяспекі Еўропы і дэмакратычнага пераходу ў нашай краіне.
На жаль, нашу пазіцыю фактычна заблакавалі для прадстаўленьня на міжнародным узроўні ад першай асобы: у лютым 2025 года мая кандыдатура ад фракцыі “Воля” не была падтрымана для ўдзелу ў дэлегацыі ПАРЭ. Менавіта тады мне стала відавочна, як сфармавалася рэальная “кааліцыя большасьці” ў КР-3 (“КЛРЗС” + “Моладзевы наступ”). Менавіта ў лютым 2025 я прыняў для сябе папярэдняе рашэньне выйсьці з Каардынацыйнай рады, пра што адкрыта сказаў калегам: “я гатовы да сыходу, але, як камандны гулец, пачакаю, пакуль вы таксама да гэтага рашэньня дасьпееце.”
Каардынацыйная рада – гэта людзі, якіх падтрымалі беларусы, даверыўшы ім мандаты.
Звяртаюся да беларусаў, якія прымуць удзел у галасаваньні ў КР-4: Галасуйце толькі за тых кандыдатаў, якія не баяцца паліграфалагічнай праверкі на супрацу з варожымі спеслужбамі пасля 2020 года (ФСБ і КДБ) і ведаюць:
– хто агрэсар ва украіна-расейскай вайне;
– чый Крым;
– што мова мае значэньне.
І ўсё будзе. Беларусь будзе вольнай.
(Справаздача фракцыі “Воля”: https://t.me/Volia_Bloc/193).