Вайна

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

1000 дзён вайны: беларускія дабравольцы набываюць баявы вопыт і мацнейшаюць

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

1000 дзён вайны.Мала хто верыў, што яна працягнецца больш за тыдзень. Беларускаму рэжыму нагадваем, што для беларускіх дабравольцаў гэта 1000 дзён баявога вопыту і нянавісці да вас. І кожны наступны дзень робіць нас мацнейшымі. Памятай…це.

Сустрэча Каардынацыйнай рады з беларусамі ў «Дапамозе» абмеркавала планы і прыярытэты

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Cустрэча ўдзельнікаў Каардынацыйнай рады з беларусамі ў аганізацыі «Дапамога» 17 лістапада а 17.00 (віленскі час) у Замку. У праграме абмеркавання — дасягненні за 100-дзённы тэрмін работы Каардынацыйнай рады і іх планы на будучыню, праблемы і падыходы ў бачанні вырашэння задач рознымі фракцыямі КР. Адметным момантам сустрэчы з’явілася апытанка, прапанаваная спадаром Вадзімам Пракоп’евым беларусам-удзельнікам сустрэчы: “Што […]

Апошні прылёт расейскай С-300 27 красавіка 2023 пашкодзіў будынак базы ў Канстанцінаўцы

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Апошні прылёт расейскай С-300 адбыўся 27 красавіка 2023 а 18 гадзіне. Я ў той момант знаходзіўся ў 250 кілометрах ад месца здарэння: рыхтаваўся да выязду з прыфрантавой базы батальёна Волат пад Запарожжам ў Краматорск. Север дамовілася наконт УЗІ маіх нырак у мясцовай вайсковай лякарні. У канцы красавіка пашкоджаны будынак базы ў Канстанцінаўцы яшчэ выкарыстоўваўся як […]

Падраздзяленне «АСП Тэрор» спыніла існаванне, байцы перайшлі ў спецназ ваеннай разведкі

Тэрор - атрад спецпрызначэння #Вайна #Войска

Сябры, «АСП Тэрор» спыніў сваё існаванне. Частка байцоў падраздзялення спецыяльнага прызначэння перайшла ў спецназ ваеннай разведкі Мінабароны, частка баявых задач не выконвае. Мы шырока заяўляем аб гэтым, каб спыніць спекуляцыі нашым добрым імем, каб загадзя сарваць спробы збору грошай пад эгідай «АСП Тэрор» і зрабіць немагчымым распаўсюд інтэрв’ю ад нашага імя. Друзі, «АСП Терор» припинив […]

Расейская ракета С-300 трапіла ў базу палка Каліноўскага ў Канстанцінаўцы ў красавіку 2023

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Ў ноч з 3 на 4 красавіка 2023 ракета С-300, нарэшце, трапіла ў базу палка Каліноўскага. Наш разлік ПТРК ужо тыдзень жыў у кінутым доме ў вёсцы Мінькіўка, што ў 3 км ад лініі фронту і ў 15 км ад Бахмута. Працавалі ў 2 кілометрах ад дома ў бок рускіх пазіцый. 6 красавіка мы заехалі […]

Магчымы паўторны ракетны ўдар па базе ўначы, вайскоўцы рыхтуюцца да абароны

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Сення ноччу магчымы паўторны ракетны ўдар па базе. Д(жон), у мэтах бяспекі, прапанаваў зняць хату. Але нічога вольнага не змог знайсьці. Бобр, якога пасля 3-й кантузіі перавялі ў сувязісты, зайшоў да мяне ў пакой і сказаў, што зняў кватэру на чатырох чалавек. “О, цудоўна! Якраз на цябе, мяне, Бачу і Д(жона)”, – пажартаваў я, разумеючы, […]

Вайскоўцы вярнуліся на базу ў Канстанцінаўцы пасля загадзяга адкліку

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

“Дзе вы раней былі?” – у думках вылаяўся я, пачуўшы загад з’язджаць з базы. – “Толькі рэчы расклалі.” Пачалі пакавацца зноў. Забралі усю сваю зброю. Боекамплект да сапага трэба было вывозіць другім рэйсам. А шлях неблізкі. Выехалі з Канстанцінаўкі. Я ехаў у джыпе, пад завязку загружаным аднаразовымі гранатамётамі. Праехалі Краматорск. І…. чарговы раз, як заўседы […]

Ракетны ўдар С-300 у Канстанцінаўцы 24 сакавіка 2023: трое мірных загінулі, база пашкоджана

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

24 сакавіка 2023 года, населены пункт Канстанцінаўка ў 20 км ад Бахмута. Сення дзень нашай ратацыі. Мы мяняем на баявой працы нашых хлопцаў. Ваяр павінен прыехаць заўтра – яго затрымалі нейкія справы з асабістай машынай. Яшчэ па дарозе да нас дайшлі чуткі, што каля базы быў прылет ракеты. Есць ахвяры сярод мірных. Ахоўнік на браме […]

Ратацыя ў сакавіку 2023: пераезд з Нью-Ёрка на прыфрантавую базу палка Каліноўскага ў Канстанцінаўку

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

1 сакавіка 2023 у нас была ратацыя. Мы пакінулі Нью-Ёрк і прыехалі на прыфрантавую базу палка Каліноўскага ў Канстанцінаўку. Па ёй з сакавіка па травень 2023 рускія выпусьцяць больш за тры ракеты С-300. Але аб гэтым пазней. Сапог і застаўшыяся снарады да яго мы занеслі ў склеп пад вялікім двухпавярховым будынкам нашай базы. Умовы тут […]

Магіла беларускага добраахвотніка Аляксандра Царука «Сашко» была пашкоджана 01.11.2024

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Сёння раніцай 01.11.2024 магіла Аляксандра Царука “Сашко”- беларускага добраахвотніка, які ваяваў ва Украіне – выглядала так. Разарваны бчб-сцяжок, раскіданыя лампадкі і паламаны партрэт. І гэта не вецер – на магілах побач усё ў парадку. Аляксандр Царук “Сашко” пахаваны на Карвелішскіх могілках.