Спадарства, чаму ўсе як ману нябесную чакаюць сігналаў ад нелегітымнага прэзідэнта?Мне нагадвае гэта…

Спадарства, чаму ўсе як ману нябесную чакаюць сігналаў ад нелегітымнага прэзідэнта?

Мне нагадвае гэта плямёны нашых продкаў, залежных ад “духаў сонца, неба, зямлі, леса” (багоў, калі коратка) і шаманаў, якія гэтыя сігналы павінны былі тлумачыць.

Шаманы заўседы карысталіся павагай, аўтарытэтам і кавалкам мяса з кожнага палявання.

лукашэнка не дух і не бог. Ён мае рот. Ен мае рты нават у гэтым чаце. Ён сам можа сказаць, калі чаго захоча.

Навошта некаторыя з вас ловяць сігналы, як спажыўцы канабісу глыток паветра з дымам ад марыхуаны?

Што гэта, калі не “стакгольмскі сіндром”?